БЕЛ Ł РУС

У Расіі затрыманы падазраваны ў крадзяжы дароў з цудатворнага абраза ў Сынкавічах

24.08.2016 / 16:55

Падазраваны ў крадзяжы дароў з цудатворнага абраза Сынкавіцкага храма затрыманы на тэрыторыі Расіі. Пра гэта паведаміў сёння на брыфінгу начальнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Вадзім Сіняўскі.

У ноч з 3 на 4 мая 2016 года невядомы прабраўся ўнутр храма ў вёсцы Сынкавічы Зэльвенскага раёна. Зламыснік спілаваў краты на акне і выкраў шматлікія дары, якія ўпрыгожвалі цудатворны абраз Божай Маці «Усецарыца». Саму ікону злачынец не крануў.

«Падазраваны ў злачынстве выяўлены. Ён затрыманы на тэрыторыі Расіі. Цяпер следчымі органамі, пракуратурай плануецца адпраўка матэрыялаў справы ў Расійскую Федэрацыю для прыцягнення яго да крымінальнай адказнасці», — адзначыў Вадзім Сіняўскі.

Царква Святога Міхаіла ў вёсцы Сынкавічы — адна з найстарэйшых. Пабудаваны храм абарончага тыпу ў XV стагоддзі. Шырока вядомая царква і дзякуючы цудатворнаму абразу Божай Маці «Усецарыца».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула