БЕЛ Ł РУС

Пасля забойства п'янымі паліцэйскімі 5-гадовага хлопчыка па ўсёй Украіне праходзяць мітынгі за адстаўку кіраўніка МУС

4.06.2019 / 23:30

Nashaniva.com

Масавыя пікеты з патрабаваннем да міністра ўнутраных спраў Арсена Авакава сысці ў адстаўку праходзяць у буйных гарадах Украіны пад упраўленнямі паліцыі, паведамляе «Українська правда».

Адзначаецца, што ў гарадах Украіны праходзяць стыхійныя пікеты пад будынкамі ўпраўленняў Нацыянальнай паліцыі ў сувязі са смерцю 5-гадовага хлопчыка ў Пераяславе-Хмяльніцкім, у забойстве якога падазраюць паліцэйскага.

Чытайце таксама: Пад Кіевам п’яныя ў дым паліцэйскія застрэлілі 5-гадовага хлопчыка

Гараджане нясуць да ўваходаў мясцовых аддзяленняў паліцыі кветкі, цацкі, а таксама запальваюць свечкі.

Пікеты праходзяць у Херсоне, Пераяславе-Хмяльніцкім, Кіеве, Чарнаўцах, Луцку, Роўне, Крапіўніцкім, Цярнопалі, Вінніцы, Дняпры, Львове, Жытоміры, Ужгарадзе, Мікалаеве і іншых гарадах.

Дніпро #AvakOFF pic.twitter.com/6ZLQiB96LW

— ЦПК / Шабунін (@Shabunin) 4 июня 2019 г.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула