БЕЛ Ł РУС

Вайна ва Украіне. Пятнаццаты дзень АНЛАЙН

10.03.2022 / 01:17

Nashaniva.com

Ва Украіне чым далей, тым больш шырыцца гуманітарная катастрофа. Бо расійскія войскі, не могучы нічога зрабіць з супрацівам украінскай арміі, свядома ідуць на ваенныя злачынствы, кідаючы бомбы на жылыя кварталы і абстрэльваючы іх. Сапраўдным сімвалам катастрофы, які цяпер робіцца вядомым на ўвесь свет, робіцца горад Марыупаль. У ім ужо больш за тысячу загінулых, і колькасць ахвяраў расце. Сёння прынамсі афіцыйна, хоць і з агаворкамі, прызнанае тое, што неафіцыйна было вядома і раней — на захопніцкую вайну з Украінай Расія высылае салдат тэрміновай службы. З закрыццём неба і нават з перадачай Украіне баявых самалётаў па-ранейшаму ўсё складана. А ўжо на сёння прызначаныя перамовы ў турэцкай Антальі міністраў замежных спраў Расіі і Украіны. На нейкія пазітыўныя вынікі разлічваць не выпадае, але працэс ідзе. «Наша Ніва» сочыць за развіццём падзей.

Расія напала на Украіну АНЛАЙН

Другі дзень вайны ва Украіне АНЛАЙН

Трэці дзень вайны ва Украіне АНЛАЙН

Вайна ва Украіне. Дзень чацвёрты АНЛАЙН

Вайна ва Украіне. Дзень пяты АНЛАЙН

Вайна ва Украіне. Шосты дзень АНЛАЙН

Вайна ва Украіне. Дзень сёмы АНЛАЙН

Вайна ва Украіне. Дзень восьмы АНЛАЙН

Вайна ва Украіне. Дзень дзявяты АНЛАЙН

Вайна ва Украіне. Дзень дзяcяты АНЛАЙН

Вайна ва Украіне. Дванаццаты дзень АНЛАЙН

Вайна ва Украіне. Трынаццаты дзень АНЛАЙН

Вайна ва Украіне. Чатырнаццаты дзень АНЛАЙН

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула