Ціханоўская сустрэлася са спікерам парламента Малдовы
Сустрэча Святланы Ціханоўскай са спікерам парламента Малдовы Ігарам Гросу прайшла 5 красавіка ў Вільні, дзе малдаўскі палітык акурат знаходзіцца з працоўным візітам.
Падчас сустрэчы Святлана Ціханоўская выказала ўдзячнасць малдаўскім дэпутатам за стварэнне групы «За дэмакратычную Беларусь» у парламенце Малдовы, а таксама за падтрымку на ўзроўні Парламенцкай асамблеі Еўранэст, якая нядаўна прайшла ў Кішынёве.
Таксама Ціханоўская «прапанавала спікеру ўзаемную падтрымку на ўсіх міжнародных платформах (ААН, АБСЕ, Рада Еўропы), падкрэсліўшы, што Беларусь і Малдова маюць агульныя інтарэсы, з'яўляючыся ключавымі элементамі для пабудовы сістэмы бяспекі Еўропы».
Чытайце таксама: