Грамадства55

Ціханоўская сустрэлася з кіраўніцай МУС Літвы. Абмеркавалі законапраект аб беларусах, гуманітарны ДНЖ і стварэнне працоўнай групы пры МУС

Святлана Ціханоўская падзякавала кіраўніцы МУС Літвы Агне Білатайце за пачутыя і прынятыя прапановы беларусаў па зменах у законапраект «Аб увядзенні абмежавальных мер у дачыненні да ваеннай агрэсіі супраць Украіны».

Святлана Ціханоўская і Агне Білатайце. Фота: motolko.help

Ціханоўская выказала падзяку ад імя беларусаў за тое, што ў новай версіі законапраекта абмежавальныя меры ў дачыненні да грамадзян Беларусі значна змякчаныя ў параўнанні з першапачатковым праектам. Ціханоўская падкрэсліла важнасць падзелу беларусаў і рэжыму Лукашэнкі, паведамляе Motolko.Help са спасылкай на тэлеграм-канал Ціханоўскай. 

Ціханоўская падзякавала кіраўніку Дэпартамента міграцыі МУС Літвы Эвеліне Гудзінскайце за канструктыўнае супрацоўніцтва па паступальным вырашэнні пытанняў, з якімі даводзіцца сутыкацца беларусам, якія вымушана пакінулі Беларусь з-за пагрозы палітычнага пераследу.

У ходзе перамоў Ціханоўская і Білатайце дамовіліся стварыць працоўную групу, якая будзе ўключаць прадстаўнікоў Аб'яднанага пераходнага кабінета, ОСТ і МУС Літвы для вырашэння пытанняў у галіне міграцыі і грамадскай бяспекі. Падобная група ў Польшчы паказала сваю запатрабаванасць і эфектыўнасць: дзякуючы ёй у Польшчы з'явіўся гуманітарны ДНЖ для беларусаў, а праязны дакумент замест пашпарта стаў бясплатным.

На сустрэчы абмяркоўваліся магчымасці спрасціць патрабаванні для беларусаў пры падачы на ДНЖ, у прыватнасці, каб была магчымасць не прадстаўляць даведку аб несудзімасці або апастыль для тых грамадзян Беларусі, якія не могуць вярнуцца ў Беларусь.

У бліжэйшы час Дэпартамент міграцыі плануе выпусціць падрабязную інструкцыю, якая тлумачыць дэталі працэдур легалізацыі беларусаў у Літве.

Святлана Ціханоўская ўзняла пытанне выдачы на больш доўгі перыяд ДНЖ па гуманітарных падставах, што таксама спрасціла б атрыманне пашпарта замежніка. У адказ на запыт паскорыць прыняцце рашэнняў па міжнароднай абароне літоўскі бок запэўніў, што пытанне заявак беларусаў знаходзіцца на кантролі і запазычанасць тлумачыцца неабходнасцю праверкі на бяспеку і апрацоўкі вялікай колькасці заявак ад украінскіх бежанцаў.

Чакаецца, што да сярэдзіны 2023 года гэтая запазычанасць будзе ліквідаваная, і беларускія заяўкі будуць разглядацца згодна з устаноўленымі тэрмінамі. Нагадаем, што Літва — адна з лідараў у ЕС па адсотку станоўчых хадайніцтваў на выдачу міжнароднай абароны для беларусаў.

Міністр Білатайце запэўніла Ціханоўскую, што Літва і літоўскі МУС працягнуць і далей падтрымліваць беларусаў у міграцыйных пытаннях. Цяпер у Літве пражывае больш за 49 000 беларусаў. Гэта другая пасля грамадзян Украіны замежная дыяспара ў Літве.

Паводле нядаўніх сацыялагічных даследаванняў, блізу 95% беларусаў у Літве дэкларуюць, што падтрымліваюць украінскі бок у канфлікце, а астатнія выбралі варыянт «не падтрымліваюць ніводзін з бакоў».

Каментары5

  • Праўдаруб
    05.04.2023
    Vad, закусывать трэба
  • svat
    05.04.2023
    Vad, пачакай яшчэ, не плач. Можа так, можа не.
  • Мойша
    05.04.2023
    Бязвіз трэба рабіць, каб людзі выехаць маглі, а так добрую справу Літва робіць для пуціна.

Украінскі дэпутат на форуме «добрых рускіх»: Важна пераносіць вайну ў Беларусь103

Украінскі дэпутат на форуме «добрых рускіх»: Важна пераносіць вайну ў Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

У Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга на возеры перакулілася судна. Ахвяр можа быць сотні3

Ракетным ударам украінцы знішчылі каля Данецка шасцярых афіцэраў з КНДР — Kyiv Post3

У Мазыры палаў будынак былой павятовай бальніцы пачатку XX стагоддзя4

Лукашэнка просіць выратаваць яго ад Пуціна — меркаванне Чалага35

«Для мяне гэты занятак — не каб пакласці паштоўку ці фотку ў шуфляду». Як і для чаго краязнаўца набывае старыя фатаграфіі з Беларусі2

У Іспаніі затрымалі беларуса, якога называюць адным з лідараў злачыннай міжнароднай хакерскай групоўкі

Telegram патлумачыў глабальны збой вайной на Блізкім Усходзе

Пскоўскі мастак захацеў паваяваць з бел-чырвона-белым сцягам, але нашкодзіў сабе самому8

ЕС падтрымаў значнае павышэнне пошлін на кітайскія электрамабілі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскі дэпутат на форуме «добрых рускіх»: Важна пераносіць вайну ў Беларусь103

Украінскі дэпутат на форуме «добрых рускіх»: Важна пераносіць вайну ў Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →