БЕЛ Ł РУС

Палітзняволенага прадпрымальніка Віктара Ламеку жорстка збівалі пры затрыманні

29.04.2023 / 11:37

Nashaniva.com

Сілавікі моцна збілі мужчыну спачатку ў мікрааўтобусе (у тым, што на фота), а затым супрацоўнікі 9-га Упраўлення ГУБАЗіК МУС РБ працягнулі збіццё ў будынку ведамства. Пры гэтым у Ламекі вельмі моцна пацярпела нага, паведамляюць праваабаронцы.

Цяпер бізнесмен знаходзіцца ў СІЗА, яму выстаўленае абвінавачанне па крымінальным артыкуле за паклёп у дачыненні да Лукашэнкі (арт. 367 КК).

Калі прадпрымальнік ужо знаходзіўся ў СІЗА, стала вядома, што памерла яго маці.

Віктара затрымалі 29 сакавіка.

Падтрымаць Віктара: СІЗА-6. 225413, Баранавічы, Брэсцкая, 258 В, Віктар Георгіевіч Ламека.

Чытаць таксама:

У Беразіне адбываюцца затрыманні па палітычных матывах

Удзельнікам велікоднага флэшмобу ў Мінску далі велізарныя штрафы

Дзяўчыну затрымалі за каментары. Вось як яе адшукалі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула