Грамадства22

Удзельнікам велікоднага флэшмобу ў Мінску далі велізарныя штрафы

У пятніцу ў Мінску адбыўся суд па адміністрацыйным правапарушэнні, якое нібыта здзейснілі евангельскія вернікі вечарам 15 красавіка, паведамляе тэлеграм-канал «Хрысціянская візія».

Ілюстрацыйнае фота царквы «Новае жыццё»

Напярэдадні праваслаўнага Вялікадня хрысціянская моладзь з розных евангельскіх цэркваў прапаведавала на вуліцы Няміга ў цэнтры горада. Вернікі ўзялі вялікі крыж, распавядалі мінакам пра ахвяру Хрыста за грахі людзей, а таксама прапаноўвалі на аркушы паперы напісаць свае грахі і сімвалічна прыбіць да крыжа.

Сямёра вернікаў, з іх пяцёра з поўнаевангельскай царквы «Новае жыццё», былі затрыманыя, на іх надзелі кайданкі і адвезлі ў РУУС. Вернікаў да ночы пратрымалі ў кайданках, а потым адпусцілі.

28 красавіка суд наклаў на семярых хрысціян адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе штрафу памерам 100 базавых велічынь (3500 рублёў) кожнаму.

Каментары2

  • Юрась
    29.04.2023
    Гэта нейкі крынж. Яны з нейкага лесу выйшлі ці што?
  • No
    29.04.2023
    Юрась, крынж - гэта шаленства ябацек i рускамiрных ватнiкау, якiм усё дазволена

Цяпер чытаюць

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі9

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі — чацвёрты і шосты па велічыні40

«Спорт для бабулек» спальвае нечакана шмат калорый1

Новым галоўнакамандуючым УСУ стаў генерал-маёр Міхаіл Драпаты. Чым ён вядомы?5

Сырскі звольнены з пасады галоўнакамандуючага УСУ4

У сталіцы здаецца студыя плошчай 15 метраў. А што, ужо і такія бываюць?10

У беларускі клуб пераходзіць гуляць адзін з удзельнікаў нядаўняга мундыялю

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі9

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць