У горадзе Беразіно, пачынаючы з сакавіка, адбываюцца затрыманні людзей, якія маюць дачыненне да пратэстаў. Людзей затрымліваюць на падставе некалі апублікаваных фотаздымках у сацсетках, а таксама проста па падазрэнні ў «нелаяльнасці да ўладаў». Затрыманні праводзіць мінскі АМАП, паведамляе «Вясна».
Як паведамляюць мясцовыя жыхары, ІЧУ Бярэзінскага РАУС пастаянна запоўнены затрыманымі па палітычных матывах.
Людзям звычайна прысуджаюць 15 сутак арышту, а пры затрыманні запалохваюць крымінальнымі артыкуламі і запісваюць «пакаянныя відэа».
Чытаць таксама:
Удзельнікам велікоднага флэшмобу ў Мінску далі велізарныя штрафы
Дзяўчыну затрымалі за каментары. Вось як яе адшукалі
Пластычнага хірурга Аляксея Дужага прысудзілі да двух гадоў «хіміі»
Каментары