БЕЛ Ł РУС

У Байдэна забалеў зуб, ён перанёс сустрэчу са Столтэнбергам

12.06.2023 / 20:24

Nashaniva.com

У панядзелак стаматолагі зробяць прэзідэнту ЗША Джо Байдэну аперацыю па выдаленні запаленай пульпы — злучальнай тканкі, якая запаўняе поласць зуба. «Сёння раніцай у Белым доме прэзідэнту правядуць аперацыю па выдаленні пульпы зуба», — гаворыцца ў паведамленні, распаўсюджаным Белым домам.

Джо Байдэн. Фота: Manuel Balce Ceneta / AP Photo

Адзначаецца, што працэдура не будзе праводзіцца пад агульным наркозам, таму часовай перадачы паўнамоцтваў віцэ-прэзідэнту не плануецца.

Паводле лекара амерыканскага лідара Кевіна О'Конара, ён 11 чэрвеня паскардзіўся на зубны боль. Спецыялісты правялі ў Белым доме абследаванне і прынялі рашэнне аб неабходнасці дэпульпіравання хворага зуба. У той жа дзень была праведзена падрыхтоўка да аперацыі, якую Байдэн перанёс добра. Зараз яго чакае сама аперацыя.

Праз яе неабходнасць была перанесена сустрэча Байдэна з генеральным сакратаром НАТА Енсам Столтэнбергам, на якой павінна абмяркоўвацца далейшая падтрымка Украіны ў яе супрацьстаянні расійскай агрэсіі.

Чытайце таксама:

Байдэн паваліўся на сцэне падчас уручэння дыпломаў

Байдэну паспяхова выдалілі пухліну скуры

Продкі Джо Байдэна жылі ў розных кутках Ірландыі. Ён вырашыў аб'ехаць іх усе

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула