Свет1111

Продкі Джо Байдэна жылі ў розных кутках Ірландыі. Ён вырашыў аб'ехаць іх усе

Аддаючы даніну павагі сваім ірландскім продкам, прэзідэнт ЗША Джо Байдэн наведаў іх роднае графства ў Ірландыі, дзе яго віталі тысячы людзей, паведамляе Бі-бі-сі.

Фота: @Potus

Прэзідэнт выступіў з прамовай у пабе ў графстве Лаўт, у якім сказаў, што паездка ў месцы, адкуль яго прапрадзед з'ехаў у Амерыку, «падобная да вяртання дадому».

Байдэн знаходзіцца з трохдзённым візітам у Ірландскай Рэспубліцы. Напярэдадні ён наведаў і Паўночную Ірландыю, каб адзначыць 25 гадоў з дня заключэння Пагаднення Вялікай пятніцы, якое ў значнай ступені паклала канец шматгадоваму міжабшчыннаму гвалту.

У аэрапорце Дубліна прэзідэнта сустрэў прэм'ер-міністр Ірландыі Леа Варадкар.

Затым Байдэн адправіўся на сустрэчу з далёкімі сваякамі на паўвостраве Кулі і ў вёсцы Карлінгфард у графстве Лаўт на ўсходнім узбярэжжы Ірландыі.

Да прыбыцця прэзідэнцкага картэжу на набярэжнай у Карлінгфардзе выстраіўся натоўп людзей.

У горадзе Дандалк сустракаць прэзідэнта сабралася больш за 5 тысяч чалавек, яны віталі Байдэна крыкамі «Сардэчна запрашаем дадому, Джо».

Байдэн сказаў, што ірландцы — «адзіныя, на мой погляд, людзі ў свеце, якія з настальгіяй глядзяць у будучыню».

«Гэта таму, што, на мой вопыт, надзея — гэта тое, што б'ецца ў сэрцы ўсіх людзей і асабліва ў сэрцах ірландцаў», — дадаў ён.

Прэзідэнт наведаў магазінчык у Дандалку, які належыць Джэраму Макаціру, дзе набыў крыху прысмакаў — лімонныя безэ і шакаладныя эклеры.

Байдэн таксама наведаў кавярню, дзе сустрэўся з персаналам, а затым выступіў у мясцовым пабе «Віндзар».

«Калі вы ў Ірландыі, то дзівіцеся, чаму хтосьці хоча з'ехаць», — сказаў ён ім.

Раней Байдэн наведаў Белфаст, дзе заклікаў палітыкаў аднавіць працу мясцовага ўрада ў Сторманце, які перастаў функцыянаваць больш за год таму.

Выступаючы ў Ольстэрскім універсітэце, ён высока ацаніў «велізарны прагрэс», дасягнуты з моманту падпісання Пагаднення Вялікай пятніцы ў 1998 годзе.

Прэзідэнт Байдэн часта ўспамінае пра свае ірландскія карані. Ён абяцаў наведаць краіну падчас свайго прэзідэнцкага тэрміну.

Амерыканскі генеолаг, які даследаваў радавод прэзідэнта, падлічыў, што ён «прыкладна на пяць восьмых» ірландзец.

Яго прапрадзед па матчынай лініі Оўэн Фінеган пакінуў Карлінгфард у графстве Лаўт у канцы 1840-х гадоў і адправіўся ў Амерыку.

Сярод яго прадзедаў быў і Эдвард Бльюіт, які, ратуючыся ад лютага ў Ірландыі голаду, выкліканага неўраджаем бульбы, у 1850 годзе эміграваў у ЗША з горада Баліна на заходнім узбярэжжы графства Мэйё. Ён пасяліўся ў Скрэнтане ў штаце Пенсільванія. Там пасля нарадзіўся сам Джо Байдэн.

У сваёй прамове ў Дандалку Байдэн сказаў, што яго продкі пакінулі Ірландыю прыкладна ў той жа час, што і прапрапрадзед былога прэзідэнта ЗША Барака Абамы Фалмут Кірні, які быў родам з Манігала ў графстве Офалі.

«Яны і марыць не маглі, што іх праўнукі стануць прэзідэнтамі Злучаных Штатаў», — сказаў ён.

Байдэну арганізавалі экскурсію па замку Карлінгфард, яго суправаджаў віцэ-прэм'ер Ірландыі Майкл Марцін.

Байдэн працягнуў яшчэ на год самыя першыя санкцыі супраць Расіі

Пляменнік Джона Кенэдзі сабраўся ў прэзідэнты ЗША

«Мы толькі што пачулі дзвюх неймаверных жанчын». Джо Байдэн адгукнуўся на выступы Святланы Ціханоўскай і Наталлі Пінчук

Каментары11

  • Mafkees
    13.04.2023
    Надеюсь,когда мой сын станет взрослым, он сможет приехать-в прекрасную Беларусь,о которой мечтал его бацька, дед и прадед.
  • Снид
    13.04.2023
    Mafkees , для этого надо, чтобы была своя беларуская ИРА...
  • Літвін
    13.04.2023
    дочка Максима Дизайнера, а што на конт тваіх?

Цяпер чытаюць

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек5

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Таксі папрасілі ў МАРГ дазволу падняць тарыфы1

Польскія ўлады апраўдалі беларуса, які падаваўся на карту побыту з пашпартам Новай Беларусі26

Зяленскі заявіў, што не збіраецца выводзіць войскі з Данбаса4

Мужчына з Віцебшчыны праз 21 год дазнаўся, што дачка не яго20

За выбух у мінскім метро судзілі не толькі Канавалава і Кавалёва. Як склаўся лёс яшчэ трох фігурантаў справы?10

На будоўлі ў «Мінск-Свеце» буйны пажар1

У Вільні шукаюць дзяцей у беларускамоўную групу садка4

Энергетычны крызіс, выкліканы атакай на Іран, толькі пачынаецца. Ён можа стаць самым цяжкім у гісторыі6

Калеснікава: Апошнім канцлерам Германіі, які размаўляў з Лукашэнкам, была Меркель. Магчыма, патрэбна новая спроба30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек5

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць