БЕЛ Ł РУС

Зорку сусветнага біятлона ўкусіла гадзюка. Ëн дасціпна пажартаваў з гэтага

13.06.2023 / 07:31

Nashaniva.com

Пачатак сезона прайшоў не так добра для Ёханеса Тынеса Бё, які за апошні месяц стаў ахвярай некалькіх няшчасных выпадкаў ва ўласным доме.

Ёханес Бё. Фота: інстаграм

Днямі Ёханес працаваў у садзе ў сваім доме ў Конгсвінгеры. Але калі ён зайшоў у дом, то зразумеў, што нешта не так, піша NRK.

«Калі я ўвайшоў, то ўбачыў, што з нагі цячэ трохі крыві, потым я ўбачыў два ўкусы», — расказаў біятланіст.

Высветлілася, што гэта ўкусы гадзюкі. Бё была аказана хуткая медыцынская дапамога.

«Цяпер я адчуваю сябе ў бяспецы. Будзем спадзявацца, што гадзюка надзяліла мяне тымі ж магічнымі звышздольнасцямі, што і Чалавека-павука павук, які ўкусіў яго», — жартуе нарвежац.

Таксама Бё нядаўна зваліўся з батута і пашкодзіў спіну.

Ёханес — пяціразовы алімпійскі чэмпіён, 17-разовы чэмпіён свету, трохразовы ўладальнік Кубка свету ў агульным заліку, шматразовы пераможца этапаў Кубка свету.

У мінулым сезоне ён выйграў 25 гонак на этапах Кубка свету, у тым ліку чэмпіянат свету ў Оберхофе. На ЧС ён заваяваў медалі ў кожнай гонцы.

У Ёханеса ёсць старэйшы брат Тар'ей, такі ж славуты біятланіст.

Чытайце таксама:

«Дэнвер» упершыню стаў чэмпіёнам НБА

Трэці галкіпер «МанСіці» выйграў Лігу чэмпіёнаў у 2-і раз: у 2005-м і ўчора. Але ў яго толькі два матчы за гэты час у турніры

Футбаліст Дзмітрый Лісаковіч страціў прытомнасць падчас гульні

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула