Спорт11

Трэці галкіпер «МанСіці» выйграў Лігу чэмпіёнаў у 2-і раз: у 2005-м і ўчора. Але ў яго толькі два матчы за гэты час у турніры

Гаворка пра 37-гадовага экс-галкіпера зборнай Англіі Скота Карсана, які лічыцца трэцім галкіперам у «Манчэстэр Сіці».

У матчы Лігі чэмпіёнаў супраць партугальскага «Спортынга» ў сакавіку мінулага года Скот Карсан адстаяў на нуль. Фота з яго старонкі ў інстаграме

У 2005 годзе Карсан быў у складзе «Ліверпуля» (першым нумарам у варотах быў паляк Ежы Дудэк). Скот згуляў толькі адзін матч у Лізе чэмпіёнаў у тым сезоне: у чвэрцьфінале супраць «Ювентуса» (2:1). Наогул за «Ліверпуль» да 2008 года на яго рахунку ва ўсіх турнірах было чатыры гульні.

Затым у кар'еры Карсана былі «Чарльтан», «Астан Віла», «Дэрбі Каўнці», «Уіган», «Вэст Бромвіч» і нават турэцкі «Бурсаспор». Таксама чатыры матчы ён гуляў за зборную Англіі.

У 2019-м ён вярнуўся ў «Манчэстэр Сіці». Але за ўвесь час правёў за клуб чатыры паядынкі ва ўсіх турнірах. У сезоне 2022-2023 ён наогул быў трэцім галкіперам у клубе: асноўны брамнік — бразілец Эдэрсан, а другі нумар, які страхуе Эдэрсана перадусім у кубкавых матчах, — немец Штэфан Артэга.

Тым не менш 9 сакавіка 2022 года Скот Карсан выйшаў на поле на 73-й хвіліне ў другім тайме Лігі чэмпіёнаў у чвэрцьфінале супраць лісабонскага «Спортынга» і не прапусціў.

Учора «Манчэстэр Сіці» выйграў Лігу чэмпіёнаў, ён перамог у фінале міланскі «Інтэр» з лікам 1:0 і ўпершыню заваяваў галоўны клубны трафей Еўропы.

Карсан быў у заяўцы на матч, але на поле, натуральна, не выйшаў.

Каментары1

  • Acab
    11.06.2023
    Калі хто ня ведае, ў 2004 Нафтан з беларускага спартовага цэнтру зрабіў трэбал: ўзяў футбольныя і хакэйныя лігі чэмпіёнаў, а таксама баскэтбольную эўралігу.
    На жаль, налета сарвалася далучэньне Нафтану да НХЛ, НБА і НАСЛ. На жаль, ўзьніклі транспартныя праблемы – ў наваполацак кепска электрычкі езьдзяць.

Цяпер чытаюць

Радзільныя дамы спаборнічаюць, у каго 3 ліпеня народзіцца больш дзяцей7

Радзільныя дамы спаборнічаюць, у каго 3 ліпеня народзіцца больш дзяцей

Усе навіны →
Усе навіны

Пасажыраў аўтобуса, атакаванага ў Бранскай вобласці, вярнулі назад у Беларусь3

Лукашэнка прыляцеў у М'янму1

Памёр Андрэй Петравых2

У Навагрудскім раёне легкавік зляцеў з абрыву ў Нёман5

Віцебскага таксіста ў верасні 2020‑га судзілі па 23.34. А ў 2026‑м ён паехаў памерці за Пуціна17

Стала вядома, чый аўтобус пацярпеў ад дрона ў Бранскай вобласці4

Тэйлар Свіфт выйдзе замуж ужо заўтра?2

Так выглядае жылы дом у Кіеве, у які сёння ўначы трапіла расійская ракета6

Ціханоўская зрабіла сэлфі ў вышыванцы ФОТАФАКТ16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Радзільныя дамы спаборнічаюць, у каго 3 ліпеня народзіцца больш дзяцей7

Радзільныя дамы спаборнічаюць, у каго 3 ліпеня народзіцца больш дзяцей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць