БЕЛ Ł РУС

Мужчына ў Бабруйску загарэўся, распальваючы мангал

24.06.2023 / 21:35

Nashaniva.com

Увечары 23 чэрвеня 28-гадовы мужчына з Бабруйска трапіў у лякарню з апёкамі полымем 16% цела.

Як высветлілася, мужчына знаходзіўся ў гасцях у знаёмага на тэрыторыі прыватнага дома, а апёкі атрымаў ад таго, што на ім загарэлася адзенне пры распальванні мангала з выкарыстаннем спецыяльнай вадкасці для распальвання. Брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі пацярпелы быў шпіталізаваны, як паведамляе Міністэрства надзвычайных сітуацый.

На гэтым тыдні падобны няшчасны выпадак адбыўся ў Горках.

Чытайце таксама:

У Смілавічах гарэла сядзіба Манюшкі

Хлопчык пакалечыўся, бегаючы па закінутых казармах у Быхаве

У Касцюковічах патануў мужчына, які паплыў за надзіманым кругам дачкі. Людзі крычалі, каб не плыў

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула