БЕЛ Ł РУС

Рэтэйлер Oz стварае сетку пунктаў самавывазу

26.06.2023 / 19:47

Nashaniva.com

Рэтэйлер Oz мае намер асвойваць густанаселеныя мікрараёны і сучасныя кварталы, і з гэтай мэтай кампанія заявіла пра пачатак развіцця сеткі пунктаў хуткага самавывазу. Першы пункт ужо адкрыты ў Мінску па вуліцы Леаніда Бяды, у жылым комплексе «4 сезоны».

«Мы выраслі ў буйную сетку, якая прапануе больш за 150 тысяч відаў тавараў — ад кніг да прадуктаў, тэхнікі і прадметаў інтэр'еру. Рознічныя крамы фізічна не могуць змясціць на паліцах усю разнастайнасць асартыменту, якую прапануе інтэрнэт-крама», — тлумачыць сваю стратэгію кампанія.

Цяпер пакупнікі змогуць самі забраць у пунктах самавывазу кнігі, канцтавары, настольныя гульні, сувеніры, прадметы для творчасці, касметыку, парфумерыю, тэхніку, посуд, прадукты харчавання і іншыя тавары, колькасць якіх, як сцвярджаецца, у 100 разоў перавышае асартымент на гандлёвых паліцах.

У Oz абяцаюць, што тавары са склада будуць адгружаць ужо на наступны дзень з моманту замовы, а ад пастаўшчыка — на некалькі дзён пазней.

Oz — рознічная сетка з 40 крам, гандлёвая анлайн-пляцоўка і мабільны дадатак. Кампанія спецыялізуецца на продажы кніг, касметыкі, канцылярскіх тавараў, настольных гульняў і тавараў для творчасці. З канца 2022 года кампанія паралельна развівае праект з Oz Home з таварамі для дома.

Чытайце таксама:

Пад Мінскам нарэшце адкрыюць гандлёвы цэнтр, які будавалі больш за 10 гадоў

Адкрылася першая крама з сеткі, якую прэзентуюць як аналаг польскай «Жабкі»

«Фармат ГЦ размыўся». Як зараз жыве ГЦ Outleto, які хацеў скласці канкурэнцыю літоўскаму «Акропалісу»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула