БЕЛ Ł РУС

Дзяўчына з Горак зварыла галаву ката, каб упрыгожыць ёю свой пакой

13.07.2023 / 15:20

Васіль Вашчыла

17-гадовая жыхарка Горак выклала відэа, у якім варыла галаву ката. Відэа моцна здзівіла землякоў.

Скрыны з відэа, выкладзенага дзяўчына

Дзяўчына — прыхільніца моладзевай субкультуры готаў. На відэа яна ў характэрным для готаў змрочным макіяжы ды адзенні.

На відэа, выкладзеных у сацыяльныя сеткі (мы не прыводзім яго з этычных меркаванняў), дзяўчына паказала ў пакеце памерлага ката, а пасля яго галаву ў рондалі.

«Ну, я раздзяліла яго, дастала кішкі, адсекла галаву, па класіцы», — расказвае яна на відэа.

Чэрап жывёлы дзяўчына збіралася пакінуць у сваім пакоі для дэкору.

Відэа з тым, як яна абыходзіцца з целам ката, разышлося па сацыяльных сетках. Пазней дзяўчына ўсё выдаліла.

На дзяўчыну нехта напісаў скаргу ў міліцыю аб жорсткім абыходжанні з жывёлай. Адзін з абураных жыхароў таксама званіў у райвыканкам, у аддзел па справах моладзі.

Там сказалі, што не ведаюць пра відэа і прасілі даслаць ім спасылку на яго.

Пра выпадак напісаў таксама тэлеграм-канал, блізкі да сілавікоў. У іх паведамленнях гаворыцца, што дзяўчына не забівала ката. Раздзяленне яго цела тлумачыла «даследчымі мэтамі», бо нібы «плануе звязаць далейшае сваё жыццё з медыцынай або ветэрынарыяй».

«Дзеянням дзяўчыны будзе дадзеная прававая ацэнка», —адзначаецца ў пабліку сілавікоў.

Высветліць, што інкрымінуецца непаўналетняй дзяўчыне, не ўдалося.

Па беларускім заканадаўстве прадугледжана адказнасць за здзек з жывых жывёл. Так, за жорсткае абыходжанне з жывёлай, што пацягнула яго гібель або калецтва, учыненае з хуліганскіх ці іншых намераў, могуць пакараць грамадскімі працамі, штрафам і нават арыштам.

Крыніца, блізкая да горацкай міліцыі, сказала, што бацькоў за хуліганскі ўчынак дачкі, найхутчэй, пакараюць штрафам, а яе саму паставіць на ўлік камісіі па справах непаўналетніх. З ёю будзе працаваць псіхолаг.

Глядзіце таксама:

Маладыя людзі пачалі больш верыць у «найвышэйшыя сілы»

«Развіліся дэструктыўныя пачуцці». БДУ і БДУІР асудзілі «ПВК Родан»

Як выглядалі чыноўнікі ў раёнах на ўрачыстасцях Дня дзяржаўнага сцяга ФОТЫ

У Бабруйску КДБ затрымаў 18-гадовага хлопца. Яго раздзелі і прымусілі аголеным расказваць пра сябе на відэа

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула