БЕЛ Ł РУС

«Я зарэжу цябе і тваю дачку» — падрабязнасці затрымання хакеіста Алекса Гальчанюка ў ЗША

15.07.2023 / 09:57

Nashaniva.com

Гальчанюка абвінавачваюць у аварыі, уцёках з месца здарэння, хуліганстве, непадпарадкаванні, супраціўленні арышту, пагрозах і запалохванні.

Фота: Jari Pestelacci / Eurasia Sport Images / Getty Images

Паведамляецца, што паліцыя прыбыла на выклік пасля інфармацыі, што белы БМВ на стаянцы закрануў бардзюр, знак і прыпаркаваную суседнюю машыну, а кіроўца БМВ ляжаў на стаянцы, піша «Трыбуна».

У паліцэйскім рапарце былі прыведзены цытаты сына былога форварда зборнай Беларусі, якія той адрасаваў паліцыянтам падчас затрымання.

Паліцэйскія ў рапарце таксама адзначылі, што хакеіст неаднаразова абражаў іх па расавай прыкмеце, быў моцна пʼяны і яго маўленне было невыразным.

«Арызона» пачала працэс скасавання кантракта з Гальчанюком пасля таго, як стала вядома, што хакеіст быў арыштаваны 9 ліпеня.

Гальчанюк правёў 654 матчы ў НХЛ і набраў 354 (146+208) ачкі.

Чытайце таксама:

Малады беларускі брамнік падпісаў кантракт з камандай НХЛ

Ягор Шаранговіч пакінуў «Нью-Джэрсі»

Беларус выйграў прэстыжны Кубак Колдэра

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула