БЕЛ Ł РУС

Базавая стаўка з 1 верасня вырасце да 235 рублёў

19.08.2023 / 08:41

Nashaniva.com

Базавая стаўка з'яўляецца асновай для разліку заробку бюджэтнікаў.

Фота: «Наша Ніва»

У Беларусі з 1 верасня 2023 года ўстаноўлены новы памер базавай стаўкі — велічыні, ад якой разлічваецца зарплата бюджэтнікаў. Гэта зроблена пастановай Саўміна ад 18 жніўня.

З 1 верасня будзе дзейнічаць базавая стаўка для аплаты працы работнікаў бюджэтных і прыраўнаваных да іх арганізацый у памеры 235 рублёў.

Улічваючы, што цяпер базавая стаўка складае 228 рублёў (такі памер устаноўлены з 1 студзеня 2023 года), то яна павялічыцца на сем рублёў.

Базавая стаўка з'яўляецца асновай для разліку заробку бюджэтнікаў. Яна была ўведзеная ў нашай краіне з 2020 года замест тарыфнай стаўкі першага разраду.

Чытайце таксама:

З 1 верасня ў Беларусі павялічаць пенсіі

Мінпрацы назвала памер сярэдняй пенсіі пасля павышэння

Прыёрбанк павялічыў камісію за абслугоўванне валютных рахункаў

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула