Міністэрства працы і сацыяльнай абароны назвала памер сярэдняй працоўнай пенсіі пасля павышэння 1 верасня. У выніку пераразліку працоўная пенсія ў сярэднім павялічыцца на 5 працэнтаў.

Паводле папярэдняй ацэнкі, сярэдні памер пенсіі па ўзросце ў верасні складзе 737 рублёў і павялічыцца на 15 працэнтаў у адносінах да верасня 2022 года.
Памер павелічэння пенсіі ў кожнага пенсіянера будзе свой у залежнасці ад працягласці стажу і велічыні заробку, улічаных пры вылічэнні яму пенсіі, а таксама ўстаноўленых даплат да асноўнай пенсіі, нагадвае Мінпрацы.
У верасні выдаткі на выплату пенсій складуць 1,7 млрд рублёў, з іх 72 млн рублёў — на павышэнне згодна з указам.
Атрымальнікамі працоўных пенсій з'яўляецца больш за 2,3 мільёна чалавек.
Цяпер чытаюць
Дарадца прэзідэнта Польшчы пракаментаваў зварот Калеснікавай і Золатавай: Лукашэнка выпускае некалькі дзясяткаў вязняў, а на наступны дзень затрымлівае новых
Каментары