БЕЛ Ł РУС

Выпусцілі ўладальніка «Тэрматэхбуда» Яўгена Жукоўскага — Люстэрка

22.08.2023 / 19:2

Nashaniva.com

 Уладальніка кампаніі «Тэрматэхбуд» Яўгена Жукоўскага вызвалілі з СІЗА №1. Гэта адбылося некалькі тыдняў таму, паведаміла «Люстэрка» са спасылкай на сваю крыніцу ў будаўнічай галіне.

Яўген Жукоўскі. Фота з сацсетак

«Сказалі, што больш прэтэнзій да яго няма. Падазраю, што ён аддаў шмат грошай ці нейкія іншыя рэсурсы», — расказала крыніца.

У офісе кампаніі журналістцы выдання сказалі, што Жукоўскі там «рэдка з'яўляецца», і прапанавалі пакінуць свой тэлефон для сувязі.

Пра затрыманне Жукоўскага ў траўні гэтага года паведамлялі на дзяржаўным тэлебачанні. Прапагандыст Рыгор Азаронак назваў бізнэсоўца «буржуем» і «змагаром» і заявіў, што той нібыта браў удзел у пратэстах. 

Чытайце таксама:

За даўгі прадаюць кватэру дачкі бізнэсоўца Юрыя Авяр'янава

У Мінску па артыкуле аб хуліганстве судзяць праўладнага палітычнага аналітыка 

Вялікія тэрміны атрымалі былыя топ-следчыя, якія трапіліся на хабарах 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула