БЕЛ Ł РУС

Беларусь рэзка падняла экспартныя мыты на нафту і нафтапрадукты

2.09.2023 / 17:37

Nashaniva.com

Урад больш чым на чвэрць павысіў экспартныя мыты на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы ЕАЭС. Гэта вынікае з пастановы Савета Міністраў № 571 ад 31 жніўня.

Фота ілюстрацыйнае

Стаўкі мытаў на сырую нафту, мазут, нафтавы бітум, вазелін і парафін, адпрацаваныя нафтапрадукты складаюць 21,4 даляра за тону, раней яны каштавалі 16,9 даляра (+26,6%).

Прамагонны бензін цяпер каштуе 11,7 даляра за тону (9,2; +27,2%); таварныя бензіны, дызельнае паліва і іншае— 6,4 (5; +28%).

Пастанова ўступіла ў сілу 1 верасня. Папярэдні раз стаўкі павышаліся 1 жніўня.

Чытайце таксама:

Пастаўкі беларускага паліва ў Расію могуць спыніцца — «Коммерсант»

На прадпрыемствах канцэрна «Белнафтахім» праводзяць кадравыя чысткі 

Польшча спыніла адну з нітак нафтаправода «Дружба» з-за выцякання нафты

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула