Эканоміка22

Пастаўкі беларускага паліва ў Расію могуць спыніцца — «Коммерсант»

Як стала вядома расійскаму выданню «Коммерсант», паліва з Беларусі можа неўзабаве пакінуць расійскі рынак. З канца мінулага года такія пастаўкі на біржу ідуць праз трэйдара «Промсырьеимпорт», які атрымлівае выплаты па дэмпферы. Але зараз скарачэнне выплат зробіць такія аперацыі нявыгаднымі.

Па словах суразмоўцаў «Коммерсанта», беларускае дызпаліва складае істотную долю ў біржавым продажы і яго магчымы адыход ужо прывёў да павышэння аптовых цэн да рэкордных значэнняў.

Беларусь можа значна скараціць або зусім спыніць пастаўкі паліва на ўнутраны рынак РФ пасля ўразання дэмпферу ўдвая з верасня, чакаюць суразмоўцы «Коммерсанта» на паліўным рынку.

Беларускія НПЗ з канца мінулага года пастаўляюць паліва на біржу СПбМТСБ праз дзяржаўнага расійскага трэйдара «Промсырьеимпорт». Наваполацкі і мазырскі заводы прадаюць бензін і дызпаліва трэйдару, а пасля той прадае набытыя аб'ёмы праз біржу па ўнутрырасійскіх цэнах. А каб кампенсаваць разрыў паміж закупачнай і ўнутранай цаной, «Промсырьеимпорт» атрымлівае дэмпферныя выплаты з бюджэту.

У верасні, паводле змен у расійскі Падатковы кодэкс, дэмпферныя выплаты скароцяцца ў два разы. Гэта азначае, што закупачная цана «Промсырьеимпорта» скароціцца, што зробіць такія пастаўкі непрывабнымі для беларускіх вытворцаў пры цяперашнім узроўні ўнутрырасійскіх цэн.

На думку некалькіх суразмоўцаў «Коммерсанта», беларускія НПЗ пасля таго будуць змушаныя перанакіраваць аб'ёмы, якія цяпер пастаўляюцца ў Расію на экспарт, кудысьці яшчэ праз расійскія парты.

Схема з пастаўкамі дызпаліва з Беларусі з удзелам «Промсырьеимпорта» была прыдуманая ў 2022 годзе, каб замясціць яго недахоп у РФ. Да гэтага выплаты па дэмпферы з бюджэту РФ атрымлівалі толькі расійскія НПЗ. У верасні 2022 года ўрад распарадзіўся надзяліць «Промсырьеимпорт» правам рэалізацыі ў РФ бензіну і дызпаліва, якія выпушчаныя «замежнай арганізацыяй», а таксама правам прэтэндаваць на атрыманне дэмпферу.

Пад крытэрыі «замежнай арганізацыі» падпадаў беларускі «Белнафтахім», які перастаў пастаўляць паліва ў Еўропу праз санкцыі. Субсідаваныя пастаўкі паліва ў РФ на фоне праблем са збытам былі таксама закліканыя дапамагчы беларускаму бюджэту, істотная доля паступленняў у які залежыць ад даходаў продажу нафтапрадуктаў. 

Каментары2

  • русский мир
    08.08.2023
    Звиндец, даже гниение в одних окопах и полезание в одни, обшие землянки, не спасают сасут от уголовных и понятийных тёрок.
    Ну не могут в Беларуси и России жить и работать по закону, только по уголовным понятиям, которые узаконены и одобрены церковью москвы.
  • Янка
    03.09.2023
    Калі знікаюць субсідыі/прэферэнцыі - дык лукашэнкаўская нафтаперапрацоўка адразу апынаецца стратай.
    Гэтак было, калі мядведзеўская Расея паспрабавала патрабаваць экспартныя мыты з беларускіх нафтапрадуктаў ў 2006 ў адпаведнасці з дамовамі яшчэ сярэдзіны 90х.
    Гэтак было, калі беларускія нпз паспрабавалі купляць нарвезкую нафту па міравых коштаў для перапрацоўкі.
    Вось і зараз: толькі эмпферныя субсідыі скараціліся - адразу страты

Цяпер чытаюць

УСУ контратакавалі пад Гуляйполем2

УСУ контратакавалі пад Гуляйполем

Усе навіны →
Усе навіны

Закрылася ютуб-шоу «Мне таксама не падабаецца»15

Папулярны італьянскі востраў абмяжоўвае памер турыстычных груп3

Зяленскі патлумачыў, чаму Украіна б'е па энергетычных цэлях у Расіі1

Сяброўка Віктара Лукашэнкі рыхтуецца адкрыць трэцяе бістро ў Мінску2

Што будзе з «Белвестам», які мае мільённыя даўгі?4

Ці могуць па камерах на запраўках праверыць тэхагляд і аштрафаваць?

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай42

Іван Краўцоў напісаў навуковы артыкул пра каханне, у якім падзяліўся ўласным досведам22

У Беларусі збіраюцца прадаваць блакітныя курыныя яйкі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

УСУ контратакавалі пад Гуляйполем2

УСУ контратакавалі пад Гуляйполем

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць