Свет22

Польшча спыніла адну з нітак нафтаправода «Дружба» з-за выцякання нафты

У суботу ўвечары польскі аператар трубаправода «Дружба» PERN выявіў уцечку нафты на заходнім участку, па якім сыравіна паступае ў Германію. Адну з нітак адключылі, другая працягвае функцыянаваць без зменаў. Як сцвярджае кампанія, сітуацыя не ўяўляе пагрозы для здароўя і жыцця мясцовых жыхароў.

Нафтаправод «Дружба». Фота: AP Photo/Sven Kaestner, File

На месцы здарэння знаходзяцца пажарная ахова і аварыйна-выратавальная службы PERN, якія забяспечваюць бяспеку тэрыторыі. Пасля завяршэння аперацыі па аднаўленні пашкоджанай ніткі плануецца правесці рэкультывацыю тэрыторыі, каб вярнуць яе ў першапачатковы стан. Спецыялісты кампаніі расследуюць прычыны ўцечкі нафты.

Аператар запэўніў, што астатнія элементы інфраструктуры PERN, уключаючы той участак, які адказвае за транспарціроўку сырой нафты з Самарскай вобласці ў Польшчу і Германію, працягваюць працаваць у штатным рэжыме.

Трубаправод «Дружба», пабудаваны ў 1960-х гадах, мае стратэгічнае значэнне для транспарціроўкі нафты з Расіі ў краіны Усходняй Еўропы. Яго паўночная галінка ідзе праз Беларусь і забяспечвае пастаўкі Германіі і Польшчы, а паўднёвая — праз Украіну дастаўляе сыравіну ў Венгрыю, Славакію і Чэхію.

«Дружбу» не закранула эмбарга Еўрасаюза на пастаўкі расійскай нафты, якое ўступіла ў сілу 5 снежня 2022 года. Пры гэтым Германія і Польшча неаднаразова заяўлялі пра жаданне ўвогуле адмовіцца ад паставак расійскай нафты. Варшава асобна заклікала ўвесці санкцыі ў дачыненні да «Дружбы».

Каментары2

  • Х
    06.08.2023
    Кому война, а кому мать родна
  • Саша
    06.08.2023
    А Руссик хотят одной рукой убивать а другой рукой бабло грести?
    Не выйдет

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

У «Мінсктрансе» расказалі, колькі ў Мінску штомесяц ловяць зайцаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць