БЕЛ Ł РУС

Збіраюць грошы на падтрымку сям'і мужчыны, які памёр пасля візіту да варшаўскага стаматолага

21.09.2023 / 18:51

Nashaniva.com

Гэты збор неабходны для сям'і Гарбацэвічаў, у якой 10-гадовы сын і 7-месячная дачка засталіся без таты, а сям'я не мае магчымасці здымаць жыллё і паўнавартасна харчавацца, бо даходы жанчыны не могуць пакрыць усе выдаткі, піша Bysol.

Дзянісу Гарбацэвічу было 32 гады, ён родам з Пінска. Сям'я пераехала ў Варшаву праз страх пераследу як сваякоў палітвязня.

У сталіцы Польшчы Дзяніс працаваў дастаўшчыкам, займаўся спортам і на здароўе не скардзіўся. 13 верасня мужчына быў на планавым прыёме ў стаматолага. Там пасля абязбольвальнага ён страціў прытомнасць, а праз два дні памёр у бальніцы. Прычына смерці — анафілактычны шок.

Сума збору — 5000 еўра. Уся сабраная сума будзе перададзена сям'і Дзяніса.

Ахвяраваць можна па спасылцы.

Чытайце таксама:

Збіраюць грошы на апрацоўку відэаархіва вандроўніцы і збіральніцы фальклору Міхаліны Окунь

У беларуса-добраахвотніка Аляксандра Царука анкалогія. Просяць дапамогі

Беларус-выгнанец пашкодзіў руку. «Байсол» просіць сабраць яму грошы

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула