Грамадства13

«Моцны і спартовы хлопец». Беларус памёр у Варшаве пасля прыёму ў стаматолага

Дзянісу было 32 гады, ён родам з Пінска. У сталіцы Польшчы мужчына працаваў кіроўцам. Займаўся спортам і на здароўе не скардзіўся. 13 верасня беларус быў на планавым прыёме ў стаматолага. Там пасля абязбольвання ён страціў прытомнасць, а праз два дні памёр у бальніцы. У беларуса ў Польшчы засталася жонка і двое дзяцей. Цела мужчыны блізкім пакуль не аддалі. Пракуратура праводзіць праверку. Гісторыю трагедыі MOST распавёў брат Дзяніса Аляксей.

Ілюстрацыйны здымак. Крыніца: Brandon Holmes / Unsplash

Дзяніс лячыў зубы ў адной з вядомых клінік Польшчы (пакуль ідзе праверка, яе назвы не называюць). У гэтай клініцы Дзяніс абслугоўваўся і раней. 13 верасня ў мужчыны быў запланаваны прыём у дантыста. 

Перастаў адказваць на званкі

— Ён ужо лячыў зубы ў гэтай клініцы, і першы этап па выдаленні карыесу прайшоў паспяхова, — распавядае брат Дзяніса Аляксей. — У яго не было ніякіх праблем. 13 верасня ў 12:00 у брата быў чарговы прыём. Яго праз гадзіну мусілі адпусціць. Але ў 14:00 і 15:00 ён не зʼявіўся дома і на званкі жонкі не адказваў.

У клініцы распавялі жонцы Дзяніса, што ў 13:00 прыём у яе мужа скончыўся і ён мусіў сысці. Жонка стала турбавацца і патэлефанавала брату мужа, каб той дапамог з пошукамі. 

— Да Дзяніса гэта было не падобна, ён заўсёды звязваўся з жонкай. Я пачаў тэлефанаваць яму на тэлефон і толькі праз 30 хвілін нейкая жанчына падняла слухаўку і сказала, што брат у шпіталі. Гэта была адказная за рэчы, яна гатова была іх перадаць сямʼі. Што адбылося з Дзянісам, яна мне не расказала. Я, вядома ж, паляцеў туды. Прыехаў і мяне адразу накіравалі ў рэанімацыйнае аддзяленне. 

Анафілактычны шок

У шпіталі Аляксею патлумачылі, што ягонага брата даставілі са стаматалогіі. У яго было спыненне сэрца, і яго паспелі некалькі разоў рэанімаваць.

— Доктар мне сказаў, што яго ў стаматалогіі не было і, што адбывалася там, ён не ведае. У медыкаў быў выклік — і хуткая прыехала аказваць дапамогу. Там Дзяніса ратавалі і пасля даставілі ў лякарню, дзе падключылі да апаратаў. Ужо пасля высветлілася, што ў брата, магчыма, здарыўся анафілактычны шок — раздзьмула горла, паветра перастала паступаць у лёгкія, а адтуль у мозг. У лякарні яму зрабілі тамаграфію галавы і зразумелі, што ўсё вельмі дрэнна — вялікае пашкоджанне мозгу. Стан цяжкі, і калі выжыве, то застанецца «гароднінай». Канешне, мы былі ў шоку і сталі чакаць. 

На наступны дзень Аляксей разам з жонкай брата прыехаў у шпіталь. Доктар сказаў, што стан Дзяніса не змяніўся. Яму дадаткова зрабілі тамаграфію мозгу, якая пацвердзіла сурʼёзныя пашкоджанні. 

— Доктар даваў вельмі маленькія шанцы на выжыванне. У рэанімацыі сэрца і лёгкія брата падтрымлівалі з дапамогай апаратаў, але доктар ужо казаў пра моцнае пашкоджанне кары галаўнога мозгу, і ім трэба было правесці спецыяльнае абследаванне. Першы этап доўжыўся суткі. Мы пачалі чакаць. 

Што адбылося з Дзянісам?

У гэты ж дзень Аляксей пайшоў у паліцыю, каб падаць заяву аб правядзенні праверкі ў сувязі з тым, што адбылося з ягоным братам. 

— Паліцыянт ва ўчастку стаў тлумачыць, што анафілактычны шок можа адбыцца з кожным. Гэта нармальна, што людзі паміраюць. З гэтым нічога не зробіш. Казаў, што ў гэтым няма ніякага злачынства, і я не магу ні на кога нагаворваць. Я сказаў, што калі яны не прымуць заяву, тады пайду ў пракуратуру, бо мне важна даведацца, што адбылося з братам. У выніку заяву прынялі. Я нікога не абвінавачваў. Мяне там не было, і я не доктар. Мне важна даведацца, ці была праведзена своечасовая і поўная дапамога чалавеку пры анафілактычным шоку. У маім разуменні, калі медыкі робяць такія ўколы, то ў іх як мінімум павінен быць антыдот нейкі. Медык павінен распазнаць дадзеную сітуацыю і ўмець пераадолець. Людзі пасля гэтага жывуць. Тым больш мой брат — малады і спартовы, без шкодных звычак. Проста так не паміраюць. Магчыма, Дзянісу нясвоечасова аказалі дапамогу. Гэта толькі мае падазрэнні, я не магу сцвярджаць, бо мяне там не было. 

Збіраліся забраць органы

Ужо на наступны дзень, 15 верасня, Аляксею патэлефанавалі са шпіталя і паведамілі, што ягоны брат, хутчэй за ўсё, мёртвы. І найбліжэйшым часам у яго могуць выключыць органы. 

— Перад гэтым яны хацелі зрабіць яшчэ адну праверку. Таксама медыкі сказалі, што ў Польшчы ёсць закон: калі памірае малады чалавек і ён не пакінуў дакумента, у якім ён выступіў бы супраць тое, каб яго органы трансплантаваліся для выратавання іншым, дык медыкі маюць права іх выключыць без дазволу блізкіх. Вядома ж, у нас нічога такога не было, і мы пагадзіліся. Закон ёсць закон, што зробіш. Пасля мы даведаліся, што ў Беларусі ў памерлых ад анафілактычнага шоку не забіраюць органы, бо не заўсёды вядома, што было прычынай шоку. Чаму ў Польшчы адбіраюць, а ў Беларусі не? Узніклі пытанні, і таму мы хацелі перашкодзіць гэтаму. 

Па словах Аляксея, адмяніць рашэнне па адабранні органаў у яго брата можа толькі пракуратура. Таму са шпіталя мужчына накіраваўся ў пракуратуру, каб спынілі працэс. 

— Спачатку ніхто не хацеў мяне слухаць. Казалі, каб ішоў у паліцыю ці шпіталь і там вырашаў гэтыя пытанні. Але ў выніку пацвердзілі, што займаюцца справай майго брата і параілі патэлефанаваць у панядзелак. Я ім патлумачыў, што цягам некалькіх гадзін з майго брата ўжо будуць выразаць органы, у якіх, магчыма, ёсць сляды злачынства. Я сказаў, што проста так не пайду і патрабаваў сустрэчы з пракурорам. Выйшла яе памочніца і сказала, што падпіша дакумент аб забароне на адабранне органаў і вышле яго факсам у бальніцу. 

Праз нейкі час Аляксею патэлефанавалі са шпіталя і сказалі, што ўжо афіцыйна канстатавалі смерць Дзяніса і адключаюць усе апараты. Таксама там пацвердзілі, што атрымалі факс з пракуратуры і працэс па адабранні органаў пачынаць не будуць.

Цяжка паверыць

18 верасня Аляксею паведамілі, што новай інфармацыі па справе ягонага брата няма. Сказалі чакаць заключэння аб смерці. Пракуратура праводзіць праверку. 

— У гэтую гісторыю цяжка паверыць. Я не мог падумаць, што такое з братам адбудзецца. Праз тыдзень яму мусіла споўніцца 33 гады. Дужы і спартовы хлопец, на здароўе не жаліўся. З жонкай выхоўваў дваіх дзяцей. І вось ён памірае, і ўсе навокал пачынаюць адзін на аднаго спасылацца, казаць, што гэта не ў іх кампетэнцыі. Цяпер будзем кансультавацца з юрыстамі па далейшых дзеяннях. Мы чакаем цела Дзяніса, збіраемся яго крэміраваць (я ведаю, што такая была яго воля), а прах пахаваць у Польшчы. Таксама я буду клапаціцца пра сямʼю брата, бо ён хацеў бы гэтага.

Каментары13

  • mikola
    19.09.2023
    Atrucili woragi...
  • Какие наглецы белорусы
    19.09.2023
    "Часу? Часу?Чаму?? - вот в Беларуси так, а в Польше нет..дак чего тут разводите гомон, взяли вещи и обратно в Беларусь, раз так все там хорошо! Ему видите ли полицию заяву накатать на докторов, ишь ты какой ушлый? Крутым себя возомнил, заявлениями угрожает? Езжай в Беларусь и там заявлениями угрожай: сразу скрутят тебя, наглеца,в бараний рог!
  • Какие наглецы белорусы
    19.09.2023
    "Часу? Часу?Чаму?? - вот в Беларуси так, а в Польше нет..дак чего тут разводите гомон, взяли вещи и обратно в Беларусь, раз так все там хорошо! Ему видите ли полицию заяву накатать на докторов, ишь ты какой ушлый? Крутым себя возомнил, заявлениями угрожает? Езжай в Беларусь и там заявлениями угрожай: сразу скрутят тебя, наглеца,в бараний рог!

Памятаеце «паспяховую мільянерку» Зарэцкую? Выглядае, што яе кампанія — усё25

Памятаеце «паспяховую мільянерку» Зарэцкую? Выглядае, што яе кампанія — усё

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля трох гадоў зняволення выйшаў на свабоду гродзенскі блогер Вадзім Vadimati Ермашук

Пад Слуцкам учора ў адным вадаёме патанулі два браты

У сувязі з пагрозамі беларускага генерала ўжыць ядзерную зброю Навумчык даў практычныя парады мінчукам3

Апакаліпсіс у панядзелак. Сёння ў Беларусі навальніцы, моцныя залевы і град

У Мінску ноччу спынялі метро з-за інцыдэнту з пасажырам1

Апублікаваныя афіцыйныя вынікі выбараў у Францыі

«Лукашэнка забраў у мяне дом і радзіму». Трыццацігадовыя — пра жыццё пры адным прэзідэнце4

У Парыжы пасля абнародавання вынікаў экзітполаў тысячы людзей выйшлі на вуліцы8

Байдэн не збіраецца здымацца з выбараў і абяцае перамогу нягледзячы на сумневы ў яго здароўі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце «паспяховую мільянерку» Зарэцкую? Выглядае, што яе кампанія — усё25

Памятаеце «паспяховую мільянерку» Зарэцкую? Выглядае, што яе кампанія — усё

Галоўнае
Усе навіны →