У беларускіх школьнікаў з'явіцца факультатыў пра сямейныя каштоўнасці
Да 2025 года кожны беларускі школьнік павінен быць ахоплены факультатывам пра сямейныя каштоўнасці. Пра гэта распавяла міністарка працы і сацабароны Ірына Касцевіч на міжнароднай канферэнцыі ў пытаннях сацыяльна-дэмаграфічнай палітыкі, паведамляе «Беларусь-1».
Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»
«Падзенне ў дэмаграфіі — тэндэнцыя, з якой сутыкнуліся многія, у тым ліку развітыя краіны. На што ўплывае і павелічэнне сярэдняга ўзросту ўступлення ў шлюб. У Беларусі гэта 26-30 гадоў. Штогод у краіне да 36 тысяч разводаў. Таму прышчапляць сямейныя каштоўнасці неабходна з дзяцінства», — паведаміў тэлеканал.
Зараз у Беларусі ідзе Бацькоўскі тыдзень. Стартаваў ён 14 кастрычніка з Дня маці, а скончыцца 21 кастрычніка Днём бацькі.
Чытайце таксама:
«Наталля Іванаўна, калі трэба сабраць подпісы, мы збяром». Улады нагнятаюць гамафобную істэрыю
«Унеслі карэкціроўкі ў кантэнт». Блогера-мільённіка Дзім Дзімыча выклікалі ў Міністэрства культуры
«Мы не можам за гэта не перажываць». Наталлю Качанаву непакоіць, што беларусы позна бяруць шлюб