У Мінску неўзабаве закрыюць папулярны гіпермаркет
Гіпермаркет ProStore, які месціцца ў Мінску на Каменнагорскай, 3, недзе ў прамежак часу ад 1 да 15 студзеня 2024 года мае закрыцца. Пра гэта піша вядомы блогер «Мерзкий Кокобай», пацвярджаючы сваю інфармацыю скрынам дакумента.
На месцы цяперашняга ProStore на Каменнагорскай, 3, па інфармацыі «Кокобая», мае з'явіцца «Карона».
У той жа час на праспекце Дзяржынскага і вуліцы Максіма Багдановіча гіпермаркеты ProStore працягнуць працаваць.
Чытайце таксама:
Як цяпер выглядае гандлёвы цэнтр, які будуюць на месцы Чэрвеньскага рынку ў Мінску
«Е-дастаўка» на сваім сайце абвяргае, што ў іх самыя нізкія цэны