Эканоміка11

«Е-дастаўка» на сваім сайце абвяргае, што ў іх самыя нізкія цэны

На галоўнай старонцы сайта edostavka.by вісіць абвяржэнне іх жа рэкламы пра нізкія цэны. Анлайн-крама піша, што параўнанне цэн іх крамы з іншымі, якое выходзіла ў эфіры АНТ, было некарэктным.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Гаворка ідзе пра выпуск праграмы ад 16 траўня 2021 года. У абвяржэнні гаворыцца, што ў эфіры праграмы «Контуры» на тэлеканале АНТ на замову ЗАТ «Інтэрнэт-крама Еўраопт» была размешчана інфармацыя, якая змяшчала некарэктнае параўнанне дзейнасці анлайн-гіпермаркета «Е-дастаўка» з больш як дзясяткам гандлёвых сетак.

У прыватнасці прыводзіліся наступныя сцвярджэнні:
«І сочаць, каб цэны былі ніжэйшымі, чым у канкурэнтаў, у сярэднім на 30 адсоткаў»; «Напрыклад, па даных сайта infoprice.by, за падгузнікі ў іншых крамах можна пераплаціць да 46% у параўнанні з «Е-дастаўкай», а розніца ў цане на корм для хатніх жывёл дасягае 42%; «Е-дастаўку» абіраюць усе. Гэта рэальны спосаб грунтоўна сэканоміць».

Фота: скрыншот з сайта edostavka.by

Кампанія абвяргае ўсе пералічаныя вышэй фразы, якія на замову «Еўраопта» прагучалі ў эфіры АНТ.

Гэта інфармацыя з'явілася на сайце яшчэ тыдзень таму, 26 верасня.

Прызнаць факты ўводу ў зман падчас рэкламы амаль праз два з паловай гады «Е-дастаўка» была вымушана праз рашэнне суда.

Міністэрства гандлю і антыманапольнага рэгулявання распачало расследаванне пасля скаргаў ад сетак «Суседзі», «Гіпа» і «Віталюр», якія яны падалі ў 2021 годзе. Яны абвінавацілі групу «Еўрагандаль» у змове з сэрвісам параўнання цэн ТАА «ІнфаПрайс» (сайт infoprice.by). Напрыклад, сцвярджалі, што цэны на infoprice.by не заўсёды былі карэктнымі.

МАРГ палічыў, што сцвярджэнні аб перавагах інтэрнэт-крамы «Е-дастаўка», прыведзеныя ў рэкламе, немагчыма аб'ектыўна праверыць, а сам анлайн-гіпермаркет не паказаў таму ніякіх доказаў. Міністэрства прызнала гэта нядобрасумленнай канкурэнцыяй

«Еўраопт» не пагадзіўся з рашэннем і падаў у Вярхоўны суд. Вярхоўны суд стаў на бок МАРГ. «Інтэрнэт-крама Еўраопт» таксама атрымала штраф на суму, эквівалентную 10% ад яе гадавой выручкі.

Чытайце таксама:

Планавыя праверкі арганізацый. Да каго завітаюць з праверкай ужо ў кастрычніку

Кава Jacobs хутка знікне з продажу. Які брэнд зойме яе нішу

Каментары1

  • даведка
    05.10.2023
    Это решение практически похоронило сервис edostavka, которая стала дороже их же emall и цен в магазинах.

Цяпер чытаюць

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі13

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусаў шакаваў рост цэнаў на скумбрыю, яйкі і сала. Вось што людзі кажуць9

Зяленскі зноў заявіў пра сістэмныя абмежаванні хуткасці Starshield над Украінай — да 161 км/г8

У Рыме ідзе «дождж» з памёту: людзі ходзяць з парасонамі ВІДЭА5

У выніку выбуху ў Санкт-Пецярбургу мог загінуць галоўны штурман 6‑й арміі ВПС і СПА5

Пакаралі літоўскіх памежнікаў, якія стаялі на шухеры пры перакідванні цыгарэт праз мяжу5

Гродзенскі доктар паказаў прадметы, якія выпадкова глыталі дзеці1

У Астане з акна выкінулі чамадан з далярамі3

Ці затопіць Кіеў нечыстотамі? Што будзе з вадой і каналізацыяй з-за расійскіх удараў11

У Парыжы член ганаровай варты знепрытомнеў падчас сустрэчы Макрона з прэзідэнтам Славакіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі13

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць