БЕЛ Ł РУС

Улады пазбавілі БАЖ даменнага імя і пошты

3.01.2024 / 14:57

Nashaniva.com

Беларуская асацыяцыя журналістаў рыхтавалася да такой сітуацыі і даўно пераехала на новы міжнародны дамен Baj.media.

3 студзеня Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Лукашэнку прыпыніў дэлегаванне даменнага імя Baj.by (Беларускай асацыяцыі журналістаў) яго ўласніку нібыта ў сувязі з выяўленымі парушэннямі.

БАЖ не бачыць у гэтым нічога іншага, акрамя рабаўніцтва. «Акрамя абуральнага факта парушэння права на свабоду выказвання, беларускія ўлады парушылі яшчэ адно фундаментальная права — права на ўласнасць», — каментуе сітуацыю намеснік старшыні БАЖ Барыс Гарэцкі.

«Мы не ведаем, як улады будуць выкарыстоўваць іх далей, таму просім не заходзіць на стары сайт, не пісаць і не адказваць на любыя электронныя паведамленні з электронных скрыняў @baj.by».

Беларуская асацыяцыя журналістаў рыхтавалася да такой сітуацыі і даўно пераехалі на новы міжнародны дамен Baj.media.

Асноўная паштовая скрыня арганізацыі і рэдакцыі сайта цяпер: office@baj.media.

Чытайце таксама:

Дамен tut.by канчаткова забралі ва ўладальнікаў

Кіберпартызаны ўзламалі БелТА

У Tut.by з'явіўся новы ўладальнік? Хтосьці нядаўна абнавіў стан дамена 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула