Грамадства2828

Дамен tut.by канчаткова забралі ва ўладальнікаў

Дачка заснавальніка партала tut.by Юрыя Зісера Яўгенія Чарняўская паведаміла ў сацсетках, што ўлады Беларусі «адхапілі» ў яе дамен tut.by, а таксама іншыя з ім звязаныя дамены, што належалі сям'і Зісера і заснаванай ім кампаніі: afisha.by, jenny.by, newstut.by, rebenok.by, tutby.by.

Паводле слоў Чарняўскай, справу правялі за паўтара тыдня ў аднабаковым парадку, а каб неяк гэтаму супрацьстаяць, патрэбна была яе асабістая прысутнасць у Беларусі. Сама жанчына даўно жыве ў Ізраілі, а нядаўна за мяжу выехала і яе маці, удава Юрыя Зісера Юлія Чарняўская.

Фармальным парушэннем паслужылі няправільныя пашпартныя звесткі ў асабістым кабінеце hoster.by, якія дыстанцыйна выправіць не ўдавалася. Звароты ў службу падтрымкі hoster.by выніку не мелі. Як вынікае з паведамлення, 29 снежня 2023 года ААЦ прыняў рашэнне пра ануляванне запісу аб рэгістрацыі даменных імёнаў afisha.by, jenny.by, newstut.by, rebenok.by, tutby.by і tut.by.

Заснавальнік партала tut.by і ўладальнік даменаў Юрый Зісер памёр пасля цяжкай хваробы 17 мая 2020 года, а сам партал, найбольш папулярны ў Беларусі, быў знішчаны ўладамі ў ліпені 2021 года. Частка кіраўніцтва была арыштаваная, генеральная дырэктарка партала Людміла Чэкіна і галоўная рэдактарка Марына Золатава ў сакавіку 2023 года былі асуджаныя на 12 гадоў зняволення. Супрацоўнікі, якім удалося выехаць за мяжу, аб'яднаныя цяпер вакол сайта «Люстэрка». 

Каментары28

  • За Свабоду!
    29.12.2023
    Усё, што ў зоне .by даўно ўжо забрана, дэ-юрэ альбо дэ-факта. А "Люстэрка" ім ўжо не дасяжна, з vpn альбо проксі усё працуе.
  • Анлайнер бы яшчэ прыкрылі
    29.12.2023
    Сайт быў рускамоўны а яго форум спрыяў распаўсюджванню літвінізму.
  • Аніякай падтрымкі моўным калабарантам
    29.12.2023
    Я даўно перастаў чытаць сайты, якія не ставілі мэтай прапаганду беларускай мовы. Да іх апелююць тыя, хто штодня мне хаміць у Мінску, здекуючыся з мяне з-за маёй беларускай.

    "Ой [саркастычна], и белорусская газета об этом написала?! [подумаешь достижение] Я читаю Хартию 97 и тутбай, там тоже много интересного", -- гэта не хто-небудзь і не дзе-небудзь выпальвае ў адказ на абсалютна здавалася б нейтральную фразу пра артыкул на НН, датычна бізнесу Тапузідзіса.

    Працягвайце дубліцыраваць НН на рускай. Я вам перашкодзіць не магу. Але і фэйкі пра падтрымку беларускамоўных чытачоў у вас не пройдуць.

    Вывучаючы мову, чалавек працуе са слоўнікам, а вы нівелюеце высілкі беларускамоўнага да ўзроўню абсалютна абыякавых да беларускай мовы людзей. Украінцы робяць інакш. На іх сайтах няма глабальнага свіча РУС, а толькі лакальныя "читать по-русски". Гэта разумна. Ёсць цяжкасьці са скарачэньнямі, абрэвіятурамі, фразеялагізмамі. Але тут ініцыятыва перадаецца чытачу на ўзроўні артыкула, а не глабальна на ўвесь сайт.

    Стаўленьне прадстаўнікоў сямейства Зісера да беларускай ад пачатку было грэблівым, проста з той нагоды, што ніхто з іх сам гэтаю моваю не вылодаў, не імкнуўся яе вывучаць, а кіраваўся толькі сваімі асабістымі інтарэсамі. Атрымаць адукацыю на рускай, працаваць у сістэме адукацыі, карыстаючыся рускай, і раптам даць сябе ператварыць у рыбу на беразе, якая хапае паветра ротам у пошуках слова. Гэта не для такіх цаніцеляў свайго сацыяльнага статусу, як пакойны Зісер і іншыя.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі49

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

Улад Калячонак дэбютаваў за «Нью-Джэрсі» і адразу закінуў шайбу5

Трамп прапанаваў замену кіраўніку NVidia Хуангу2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі49

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць