Апублікаваны абноўлены закон аб таварыствах уласнікаў і капрамонце. Якія асноўныя змены?
На Нацыянальным прававым партале з'явіўся закон «Аб змяненні законаў па пытаннях кіравання жыллёвым фондам і яго эксплуатацыі». Пераказваем асноўнае.
Цяпер адзін чалавек можа быць старшынёй толькі ў адным таварыстве. Старшыня павінен прайсці атэстацыю. Разам з гэтым спрасцілася працэдура ліквідацыі таварыства.
Змяняецца тое, як арганізацыі ўласнікаў будуць пералічаць грошы на капітальны рамонт. Цяпер яны будуць пералічвацца толькі на спецрахункі выканкамаў. Пры гэтым таварыствы ўласнікаў маюць права пералічыць на адмысловыя рахункі і тыя сродкі, што сабралі раней на сваіх рахунках.
Таксама ўзмоцняць адказнасць старшыняў праўленняў за парушэнне заканадаўства пры даванні жыллёва-камунальных паслуг і паслуг па кіраванні агульнай маёмасцю сумеснага домаўладання, а таксама — за невыкананне патрабаванняў мясцовых органаў улады.
Асноўныя палажэнні закона ўступаюць у сілу праз паўгода пасля яго афіцыйнага апублікавання (апублікаваны дакумент 5 студзеня 2024 года).
Цалкам азнаёміцца са зменамі можна па спасылцы.
Чытайце таксама:
Павышэнне падаткаў, ліміт па даходах. Што змяняецца для ІП у 2024 годзеРэлігійныя арганізацыі ў Беларусі мусяць прайсці перарэгістрацыю