Грамадства44

Рэлігійныя арганізацыі ў Беларусі мусяць прайсці перарэгістрацыю

Лукашэнка падпісаў закон, які карэктуе пытанні дзейнасці ў Беларусі рэлігійных арганізацый і прадугледжвае іх перарэгістрацыю. 

Пераабсталяваны з кароўніка будынак царквы «Новае жыццё», адабраны ў вернікаў перад ліквідацыяй самой царквы

Перарэгістрацыя рэлігійных арганізацый павінна прайсці на працягу года пасля ўступлення закона ў сілу.

Цяпер, каб зарэгістраваць рэлігійнае аб'яднанне з пашырэннем дзейнасці на ўсю краіну, трэба мець у яго складзе рэлігійныя суполкі, якія дзейнічаюць ва ўсіх абласцях і ў Мінску. Таксама павялічаная і колькасць суполак, неабходных для стварэння аб'яднання агульнадзяржаўнага ўзроўню, пры гэтым хоць бы адна з іх павінна дзейнічаць не менш за 30 гадоў.

Папраўкамі прадугледжана і магчымасць стварэння рэлігійнымі арганізацыямі структур па аказанні сацыяльных паслуг — аж да дзіцячых дамоў пры кляштарах па ўзгадненні з выканкамамі.

Можна меркаваць, што асноўная канфесія, супраць якой скіраванае палажэнне новага закона адносна перарэгістрацыі — пратэстанты. За апошнія 30 гадоў яны выбіліся ў лідары па колькасці росту прыходаў, а да таго ж пратэстанцкія вернікі разам са сваімі пастарамі часта займаюць незалежную і прынцыповую пазіцыю, што, вядома, не падабаецца ўладам, якія імкнуцца паставіць пад свой татальны кантроль абсалютна ўсё, і рэлігійная сфера не выключэнне. Таму можна прагназаваць, што многія пратэстанцкія суполкі перарэгістрацыі не пройдуць.

Своеасаблівай «першай ластаўкай» ужо стала мінская царква «Новае жыццё», якая муляла вока ўладам ужо вельмі даўно і ўрэшце была імі ліквідаваная ў кастрычніку мінулага года. Таксама цягам апошніх трох гадоў рэгулярна з'яўляюцца паведамленні пра затрыманні пратэстанцкіх пастараў з розных рэгіёнаў краіны. Зрэшты, палітычным рэпрэсіям падвяргаюцца таксама і святары іншых канфесій. Таму можна меркаваць, што і для іх палажэнні новага закона стануць падставай для дадатковага ціску з боку чыноўнікаў і сілавікоў.

Каментары4

  • Нунцыята
    03.01.2024
    Гэта вельмі правільна і своечасова, і не трэба нагнятаць! Ва ўсялякім разе католікі вельмі ўсім задаволеныя! У імя Айца і Сына, і Духа Святога! Амэн.
  • Gorliwy Litwin
    03.01.2024
    ужо  не першы раз прымушаюць да радыкальнай перарэгістрацыі. здаецца каля 2007 быш прыняты цяперашні закон пра рэлігіі які тады лічыўся драконаўскім і тады таксама колькі памятаю была перарэгістрацыя з фільтрацыяй

    трэба пакнуць толькі 2 канфесіі: праваслаўна-чэкісцкую і паганска-чэкісцкую. А ўсіх хто адзначыўся вызнаваннем іншых - пасадзіць у лагеры гадкоў на 15 на перавыхаванне. Як старэйшыя кітайскія таварышы робяць.
  • Шчыры Беларус
    03.01.2024
    Gorliwy Litwin, а што ты хацеў ад расійскіх бальшавікоў?

Цяпер чытаюць

Пад Слуцкам падчас нелегальных гонак жонка накіравала Range Rover у Subaru мужа. Цяжка пацярпелі чацвёра

Пад Слуцкам падчас нелегальных гонак жонка накіравала Range Rover у Subaru мужа. Цяжка пацярпелі чацвёра

Усе навіны →
Усе навіны

Некаторыя аперацыі дапамагаюць не больш за плацэба. Чаму іх усё роўна працягваюць рабіць4

Асуджаная на смерць Крыста Пайк, якая перажыла дзве смяротныя ін'екцыі, апрытомнела4

Месі завяршыў кар'еру ў зборнай Аргенціны1

«Стыль снобаў» вяртаецца. Зноў модна падымаць каўнер5

Беларусь мінімальна перамагла Фінляндыю8

Беларуска сабрала 1 001 кубак з 76 краін свету. Яе калекцыя каштуе больш за 10 000 рублёў6

У афішы Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі з'явіўся першы рускамоўны спектакль12

Беларусцы ў краме адмовіліся распалавініць кавалак мяса. Ці законна гэта?3

Судна, якое загарэлася пад Сочы — танкер расійскага ценявога флоту

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Слуцкам падчас нелегальных гонак жонка накіравала Range Rover у Subaru мужа. Цяжка пацярпелі чацвёра

Пад Слуцкам падчас нелегальных гонак жонка накіравала Range Rover у Subaru мужа. Цяжка пацярпелі чацвёра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць