Эканоміка

Павышэнне падаткаў, ліміт па даходах. Што змяняецца для ІП у 2024 годзе

Расказваем, якія змены ў працы індывідуальных прадпрымальнікаў уводзяць з наступнага года. 

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Пачынаючы з 2021 года, беларускім індывідуальным прадпрымальнікам сістэматычна павышаюць падаткі, пазбаўляюць іх ільгот па адлічэннях у ФСАН і магчымасці працаваць па спрошчанай сістэме падаткаабкладання.

У 2024-м змены будуць не такія істотныя, як у папярэднія гады.

Галоўным новаўвядзеннем можна назваць з'яўленне столі, пры дасягненні якой ІП больш не зможа працягваць працу ў тым жа статусе.

Для індывідуальных прадпрымальнікаў, у якіх даходы з пачатку каляндарнага года перавысілі 500 тысяч рублёў, стаўка падаходнага падатку будзе ў памеры 30% замест стандартных 20%. Павышаная стаўка будзе прымяняцца на працягу ўсяго падатковага перыяду, г. зн. усяго каляндарнага года, у якім атрымана дадзеная сума даходу.

Цікава, што пачаткова планавалі павысіць стаўку падаходнага падатку для ўсіх прадпрымальнікаў з 20 да 25%.

Апроч гэтага, ІП, якія перавысяць ліміт, больш не будуць мець права займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю у якасці ІП. Ім давядзецца стварыць юрыдычную асобу. 

Таксама з наступнага года будуць праіндэксаваны стаўкі адзінага падатку. У 2024 годзе яны будуць павялічаны на 7,5%.

Чытайце таксама:

Улады перадумалі ўводзіць некаторыя змены па падатках. Яны тычацца кватэр і замежных рахункаў

Прыватнікі закрываюцца: бацькі распавялі пра сыход гурткоў са школ

«Якія, бл…дзь, шэрыя схемы?!» Як беларусы ганяюць у Расію люксавыя еўрапейскія аўто ў абыход санкцый

Каментары

Цяпер чытаюць

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара9

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара

Усе навіны →
Усе навіны

Старшыня канцэрна «Беллеспаперпрам» расказаў, ці памагло прадпрыемству зняцце амерыканскіх санкцый1

«Прыток кіроўцаў назіраем з панядзелка». Што адбываецца з іншымі службамі таксі на фоне збояў «Яндэкса»

У Беларусі перастаў працаваць яшчэ адзін сэрвіс «Яндэкса»9

Пад ціскам грамадскасці Трамп адмяніў жывую трансляцыю расстрэлу злачынцы, асуджанага да смяротнага пакарання5

Навукоўцы прасачылі, як смерць аднаго слана можа ўплываць на экасістэму1

У Расіі знялі шалёна папулярны серыял пра ядзерныя вучэнні, у якіх удзельнічалі беларусы. Вось што не так з «Паўраспадам»22

Расія за паўтара месяца пабудавала на мяжы з Украінай буйную базу для ўдараў па ёй11

Нарвегія збіраецца дазволіць свайму суверэннаму фонду дабрабыту інвеставаць у стварэнне ядзернай зброі

Беларуска знайшла сваё фота да і пасля пластычнай аперацыі ў сацсетках доктара. Згоды ў яе не пыталіся2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара9

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць