БЕЛ Ł РУС

Стала вядома, колькі цяпер членаў у «Белай Русі»

5.01.2024 / 15:31

Nashaniva.com

Праўладная партыя «Белая Русь» была створаная ў сакавіку 2023 года. Членства ў ёй неабходнае чыноўнікам для развіцця кар'еры. Мяркуючы па спісах кандыдатаў у Палату прадстаўнікоў наступнага склікання, у «Белай Русі» будзе ў парламенце абсалютная большасць.

Алег Раманаў — старшыня «Белай Русі». Ён таксама ідзе ў дэпутаты.

Цяпер стала вядома, колькі чалавек ужо запісаліся (ці іх запісалі) у партыю. Па словах намесніка старшыні «Белай Русі» Андрэя Басака, зараз у партыі 40 850 членаў.

Чытайце таксама:

У дэпутаты ад лукашэнкаўцаў ідзе беларускамоўны пісьменнік. Што пра яго вядома?

Прадстаўнікі праўладнай партыі ў першы ж дзень збору подпісаў дэманстратыўна парушылі закон

Марзалюка спісваюць ва ўтыль? «Белая Русь» выставіла яму канкурэнта на парламенцкія выбары

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула