У «Святой Русі» на Раство ў храмы прыйшоў толькі 1% насельніцтва
Сёлета на Нараджэнне Хрыстова ў расійскіх храмах пабывалі ўсяго 1,4 мільёна вернікаў. Пра гэта паведаміла Міністэрства ўнутраных спраў Расіі.
Богаслужэнне ў палявых умовах на Раство. 6 студзеня 2024 года. Скрыншот з відэа Мінабароны Расіі via AP
Гэта азначае, што з 2020 года наведвальнасць праваслаўных храмаў на Раство ў Расіі скарацілася на 1 млн чалавек.
У Расіі пражывае, без уліку насельніцтва акупаваных тэрыторый Украіны, каля 144 мільёнаў чалавек. Гэта значыць, што на другое па значнасці свята Праваслаўнай царквы храмы наведаў прыкладна 1% жыхароў Расіі.
Руская праваслаўная царква актыўна ўдзельнічае ў прапагандзе захопніцкай вайны ва Украіне і распальванні варожасці да народаў Еўропы і Амерыкі. На чале Рускай праваслаўнай царквы стаіць патрыярх Кірыл, звязаны з КДБ яшчэ з савецкага часу.
Чытайце таксама:
У Грузіі разгараецца скандал з-за іконы з выявай Сталіна
Цытата пра «рускі штык, рускага настаўніка і рускага папа» састарэла?