БЕЛ Ł РУС

Айфон перажыў падзенне з вышыні ў 5 км і працуе. Ён выпаў з самалёта Alaska Airlines

8.01.2024 / 14:13

Nashaniva.com

Тэлефон знайшлі добраахвотнікі, што шукаюць дзверы аварыйнага выхаду, якія 5 студзеня ў палёце сарвала ў самалёта авіякампаніі Alaska Airlines.

Found an iPhone on the side of the road... Still in airplane mode with half a battery and open to a baggage claim for #AlaskaAirlines ASA1282 Survived a 16,000 foot drop perfectly in tact!

When I called it in, Zoe at @NTSB said it was the SECOND phone to be found. No door yet pic.twitter.com/CObMikpuFd

— Seanathan Bates (@SeanSafyre) January 7, 2024

Айфон упаў з вышыні ў 5 кіламетраў, пры гэтым нават не разрадзіўся, па ім можна атрымаць багаж — гэта ўкладка на ім па-ранейшаму адкрытая. 

Айфон вярнулі шчасліваму ўладальніку. 

Частку самалёта Alaska Airlines, якая адарвалася ад фюзеляжа ў палёце, знайшлі ў двары дома школьнага настаўніка з Портленда.

Чытайце таксама: 

«Магчыма, мне трэба было ўпасці на калені і плакаць». Дзяўчына з айфонам, якая «страляла» ў мінакоў па 20 рублёў, расказала пра сябе

Для iPhone з'явяцца чахлы з фізічнай клавіятурай

«Прадам айфон, не спадабаўся колер». На «Куфры» перапрадаюць навагоднія падарункі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула