БЕЛ Ł РУС

Памёр расійскі акцёр Юрый Саломін

11.01.2024 / 13:23

Nashaniva.com

Яму было 88 гадоў.

Wikimedia Commons

У лістападзе Юрый Саломін перанёс інсульт у лёгкай форме. Знаходзіўся ў бальніцы, у палаце інтэнсіўнай тэрапіі. Быў выпісаны з бальніцы пазаўчора.

Юрый Саломін нарадзіўся ў 1935 годзе ў Чыце ў сям'і музычных педагогаў. Пачынаў у тэатры з роляў эпізадычных, затым стаў граць вядучыя ролі ў п'есах: Хлестакоў у «Рэвізоры», Федзя Пратасаў у «Жывым трупе», Сірано дэ Бержэрак у аднайменнай п'есе Эдмона Растана, Фамусаў у «Горы ад розуму». З 1988 года быў мастацкім кіраўніком Малога тэатра ў Маскве.

У кінематографе дэбютаваў у 1960 годзе, выканаўшы галоўную ролю ў фільме «Бяссонная ноч». Усесаюзнае прызнанне акцёру прынесла роля Паўла Кальцова ў культавым тэлевізійным фільме «Ад'ютант яго вялікасці».

Ён выканаў галоўныя ролі ў многіх вядомых карцінах, у тым ліку ў оскараносным фільме «Дэрсу Узала» Акіры Курасавы, «Блакада», «Кажан (Летучая мышь)» і «ТАСС упаўнаважаны заявіць…».

Ягоны малодшы брат — акцёр Віталій Саломін памёр у 2002 годзе.

Чытайце таксама:

Экс-галоўны доктар Гродзенскай абласной бальніцы Святаслаў Савіцкі заўчасна памёр у 61 год

Памёр былы музыка Scorpions

Украінскі футбаліст памёр ад пухліны мозгу ў 42 гады

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула