БЕЛ Ł РУС

У Глыбокім асудзілі за нацыянальную сімволіку загадчыка аддзела мясцовай крамы

23.01.2024 / 21:43

Nashaniva.com

Суддзя суда Глыбоцкага раёна Аляксандр Аляксеенка 11 студзеня за «парушэнне парадку арганізацыі і правядзення пікетавання ў сацыяльных сетках» пакараў арыштам на 10 сутак загадчыка аддзела мясцовай крамы Аляксандра Зарэмбу, піша «Віцебская вясна».

Фота ілюстрацыйнае

На судовым пасяджэнні было паведамлена, што Аляксандр у сацыяльных сетках Facebook і Instagram размясціў публікацыі з выявай БЧБ-сімволікі і герба «Пагоня», чым, на думку супрацоўнікаў мясцовага РАУС, выказваў асабістыя погляды на падзеі грамадска-палітычнага жыцця падчас і пасля выбараў 2020 года. Пры гэтым, маўляў, Зарэмба не атрымаў дазволу на правядзенне масавага мерапрыемства ў чыноўнікаў Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта.

Суддзя Аляксеенка ўлічыў, што «правапарушальнік» прызнаў сваю віну і на падставе ч. 1 арт. 24.23 КаАП вырашыў пакараць Зарэмбу адміністрацыйным арыштам тэрмінам на дзесяць сутак.

Чытайце таксама:

Што стаіць за сённяшнім хапуном і масавымі вобшукамі

Бывае і такое. Суд у Віцебску спыніў адміністрацыйную справу за «экстрэмізм»

У Гомелі за палітыку пацярпеў яшчэ адзін праўладны прафсаюзнік

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула