Грамадства33

У Гомелі за палітыку пацярпеў яшчэ адзін праўладны прафсаюзнік

Выданню «Флагшток» стала вядома пра палітычныя рэпрэсіі ў дачыненні да старшыні праўладнага прафсаюза «Белпрафмаш» Аляксандра Балошкі. Ён атрымаў 10 дзён адміністрацыйнага арышту.

Сакратарка прафсаюза на зададзенае ёй пытанне адказала, што Аляксандр Балошка ў іх больш не працуе, тое ж, што ўжо былы кіраўнік выйшаў на волю, пацвердзіла.

Фотаздымак Балошкі з сайта абласнога аб'яднання прафсаюзаў быў выдалены яшчэ ў снежні.

У базе звестак «Вясны» ўдалося знайсці адзнаку пра суд над функцыянерам: пакаранне Аляксандру Балошку аформіў Яраслаў Парэмскі 29 лістапада ў судзе Чыгуначнага раёна паводле артыкула 19.11 КаАП («распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць»).

Аляксандр Балошка пачаў працаваць на заводзе станочных вузлоў у 1985 годзе слесарам, да 2005 года стаў старшым майстрам электрасілавога ўчастка. Пасля чаго перайшоў да прафсаюзнай дзейнасці: з 2005 да 2020 з'яўляўся кіраўніком першаснай прафсаюзнай арганізацыі ААТ «Гомельскі завод станочных вузлоў».

Як мінімум двойчы Балошка ўдзельнічаў у арганізацыі выбарчых кампаній у ролі старшыні ўчастковай выбарчай камісіі № 2 Гомельскай Сельмашаўскай выбарчай акругі № 32: у 2016 і 2019 гадах. У пачатку 2020 года аднагалосным галасаваннем Балошка быў прызначаны на пасаду старшыні абласной арганізацыі «Белпрафмаш».

Раней стала вядома, што з Гомельскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў «за экстрэмізм» звольнілі пасля затрымання старшыню банкаўскага прафсаюза Таццяну Хацкову. Гэта здарылася пасля таго, як яе асудзілі на 15 сутак арышту.

Каментары3

  • Kotya
    22.01.2024
    Так старался выборы фальсифицировать для системы, а система за один прокол вытерла об него ноги
  • Кастусь
    22.01.2024
    таварыш сталiн, здарылася жудасная памылка!
  • Ёсік
    23.01.2024
    Усё, жыцьцё скончылася, ідзі ў свіран, бяры лейцы ды засілься небарака. Адзін камент, адна падабайка, адно фота - тваё ўтульнае жыцьцё паляцела пад адхон.

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын29

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

Пасольства Расіі ў Ірландыі прыгразіла прымяненнем ядзернай зброі ў выпадку блакады Калінінграда10

Трамп і кіраўнікі IT-кампаній падпісалі пагадненне аб кантролі за штучным інтэлектам1

Трамп патлумачыў, чаму КНДР можа мець ядзерную зброю, а Іран — не8

Дырэктар Эйфелевай вежы пайшоў у адстаўку пасля рэлігійнага скандалу4

Навукоўцы прыдумалі, як можна вырошчваць ежу на Марсе3

Брытанія датэрмінова выпускае тысячы зняволеных. Польшча гэтаму не радая8

Мерц: СПА — самае слабое месца Украіны, але мы шукаем рашэнні2

Трусікі, масткі, алені і шмат-шмат арэляў. Пад Калінкавічамі адкрылі «Сцежку лясных цудаў»1

Для Пуціна на Урале пабудавалі «бункер Суднага дня» на выпадак ядзернай вайны16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын29

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць