521 дзіця загінула ва Украіне за час поўнамаштабнай вайны
521 дзіця загінула ва Украіне за час поўнамаштабнай вайны, такія звесткі прыводзіць Офіс генпракурора Украіны. Гэтыя лічбы не канчатковыя, бо няма інфармацыі з рэгіёнаў, дзе ідуць актыўныя баявыя дзеянні, а таксама з акупаваных тэрыторый.
Загінулая ў выніку расійскага ўдару па Адэсе 23 красавіка 2022 года трохмесячная Кіра Глодан. Яе тата выйшаў па хлеб у краму, а калі вярнуўся, знайшоў жонку, дачку і цешчу загінулымі.
Паводле звестак украінскага ведамства, больш за 1215 дзяцей атрымалі раненні за час поўнамаштабнай вайны.
Больш за ўсё пацярпелых дзяцей у Данецкай вобласці — 505, у Харкаўскай — 326, у Херсонскай — 146, Кіеўскай — 130, Днепрапятроўскай — 111, Мікалаеўскай — 101, Запарожскай — 100, Чарнігаўскай — 72, Луганскай — 67.
Чытайце таксама:
Пацверджаныя страты Расіі ў вайне супраць Украіны перавысілі 43 тысячы чалавек
Зяленскі пракаментаваў крушэнне Іл-76 у Белгарадскай вобласці
На ўсходзе Украіны загінулі яшчэ двое беларускіх добраахвотнікаў