БЕЛ Ł РУС

У Магілёве на работніцу ЖЭС упаў снег з лёдам. Яна паспела папярэдзіць людзей

10.02.2024 / 15:12

Nashaniva.com

У жанчыны цяжкія траўмы.

Ілюстрацыйнае фота

У Магілёве пры правядзенні ўборкі снегу з даху шматкватэрнага дома па вул. Грышына на 52-гадовага майстра ЖЭУ ўпаў снег з лёдам, паведамляе Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз.

Жанчына зайшла ў краму і папярэдзіла наведнікаў, каб тыя не выходзілі на вуліцу, пакуль вядуцца небяспечныя работы. Аднак яе саму пры выхадзе з крамы збіў з ног снег з лёдам, які ляцеў з даху.

Удар прыйшоўся па галаве (дарэчы, работніца знаходзілася без ахоўнай каскі) — жанчына ўпала і страціла прытомнасць.

Яе шпіталізавалі ў бальніцу, дзе яна знаходзілася 10 дзён, цяпер знаходзіцца на амбулаторным лячэнні.

Па выніках судова-медыцынскай экспертызы выявілі дзве раны на галаве, пералом рэбраў з пашкоджаннем лёгкага, пераломы грудных пазванкоў і косткі правай галёнкі.

Гэтыя траўмы адносяцца да цяжкіх цялесных пашкоджанняў.

Чытайце таксама:

20 гадоў з трагедыі ў Краснаполлі. Як абвалены дах у школе пахаваў вучняў і настаўніка

У Магілёве жанчына вырашыла паглядзець на прыбіранне снегу — і трапіла ў бальніцу

У Гомелі ад глыбы лёду з даху пацярпела дзяўчына

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула