БЕЛ Ł РУС

Праблемнае прадпрыемства выдаткуе 9 тысяч долараў, каб змяніць аранжава-зялёную шыльду на чырвона-зялёную

23.05.2024 / 10:34

Nashaniva.com

Аўтапарк № 6 ААТ «Гомельаблаўтатранс» праводзіць працэдуру закупкі новых шыльдаў за кошт уласных сродкаў. На выраб і мантаж дзвюх шыльдаў над уваходнай групай філіяла прадпрыемства гатова патраціць 29 тысяч рублёў (больш за 9 тысяч долараў), заўважыў «Флагшток».

 Фота з дакументацыі тэндару

Галоўнае ў новым афармленні тое, што яно павінна ўяўляць сабой вялізную чырвона-зялёную стужку (колеру дзяржсцяга) даўжынёй 35 метраў. Тэрміны выканання работ — з 31 мая па 15 чэрвеня. 

Да гэтага дызайнерскае рашэнне шыльды было аформлена ў аранжавым і зялёным колерах.

 

Аўтапарк выдаткуе 9 тысяч долараў, каб змяніць аранжава-зялёную шыльду на чырвона-зялёную. Фота: Яндэкс

Аўтапарк № 6 займаецца, у асноўным, пасажырскімі перавозкамі і абслугоўвае каля 70 гарадскіх маршрутаў. Як раней распавядаў «Флагшток», прадпрыемства зʼяўляецца праблемным — узровень зносу транспарту складаў 77%, а акупнасць перавозак аўтобусамі — 64-68%.

Чытайце таксама:

«З аўтобусамі, канешне, бяда». Грамадскі транспарт у Віцебску ў шакуючым стане

«Мотавела» падгледзеў у Кітая і паказаў новую распрацоўку — электрамотаровар. Што гэта такое?

Як адрозніваюцца льготы на праезд у грамадскім транспарце ў Мінску, Варшаве і Вільні

Каментары да артыкула