Эканоміка33

«З аўтобусамі, канешне, бяда». Грамадскі транспарт у Віцебску ў шакуючым стане

Выданне «Віцьбічы» апублікавала вялікі артыкул пра стан гарадскога транспарту ў абласным цэнтры. Як вынікае з каментарыяў выданню, праца гарадскога транспарту ў Віцебску знаходзіцца на мяжы зрыву. «У 5:30 аўтобус выходзіць на лінію, і ўжо а 6-й раніцы можа патэлефанаваць кіроўца: «Я зламаўся».

Выданне піша, што ў снежні не было ні дня, каб у рэдакцыю не тэлефанавалі людзі наконт працы ЖКГ альбо транспарту, прычым «не шкадуючы эмоцый». Гараджане скардзіліся на тое, што транспарт па раскладзе не прыходзіць, людзі мусяць няведама колькі чакаць, у аўтобусах і тралейбусах халадзіна, маршрутная сетка грамадскага транспарту ў некаторыя важныя месцы не даходзіць.

Карціну, апісаную ў артыкуле, можна было б прыняць за «жахі загніваючага Захаду», якімі палохаюць прапагандысты, але не — усё гэта адбываецца ў беларускім абласным цэнтры.

Генеральны дырэктар ААТ «Віцебскаблаўтатранс» Сяргей Мядзведзеў пацвердзіў выданню праблемы. Ён кажа, што з тралейбусамі прасцей, іх парк абнавілі. А вось з аўтобусамі, па яго словах, «канешне, бяда».

«Мы маем такія маршруты ў раёнах, дзе ходзіць адзін аўтобус. У 5:30 гарадскі пасажырскі транспарт выходзіць на лініі з парка, і ўжо а 6-й раніцы ў дыспетчарскую можа патэлефанаваць кіроўца: «Я зламаўся», — дзеліцца ён.

Паводле Мядзведзева, асноўная праблема аўтобуснага парка — гэта катастрафічнае старэнне, знос аўтобусаў. Каля 80 працэнтаў з іх — з прабегам больш за адзін мільён кіламетраў.

«І гэта пры тым, што аўтобусы кожныя 10 гадоў павінны мяняцца». Колькі аўтобусаў у аўтапарку старэйшыя за 10 год, выданне не піша.

Але такая гаротная сітуацыя — гэта ўжо пасля яе выпраўлення. Бо яшчэ зусім нядаўна, «літаральна тры-чатыры гады таму, аблаўтатранс перажываў такое цяжкае становішча, што ледзь канцы з канцамі зводзіў: не ведалі, як выплаціць людзям заробак, як заплаціць энергетыкам за працу электратранспарту, як заліць паліва ў бак «аўтобуснікам» — на бензакалонцы не прадавалі ніводнага літра паліва», распавядае выданне.

Але і гэта не ўсё.

«У 2020 годзе наогул была катастрофа, мы не ведалі, як закрываць маршруты, таму што выязджаць не было на чым, — кажа Сяргей Мядзведзеў. — Аўтапарк у жаласным стане, даўгоў куча, не маглі купіць запчастак».

Аўтапарк знайшоў выйсце: дамовіліся набыць «бэушныя» аўтобусы з Мінску, за два гады ў Віцебск прыгналі 39 адзінак у растэрміноўку.

Прычым аўтобусы пасля Мінска таксама мелі ўжо «прыстойны прабег, але ўсё ж меншы за мільён, гэта значыць ад 400 тысяч кіламетраў да 600».

Толькі дзякуючы гэтай схеме «зʼявілася магчымасць хаця б неяк падтрымліваць выкананне выхадаў аўтобусаў на маршруты» ў Віцебску.

Сяргей Мядзведзеў ледзь не з гонарам дадае, што пазней менавіта па такой жа схеме — пакупкі старых сталічных аўтобусаў — сталі абнаўляцца і паркі іншых абласцей. То-бок становішча ў іншых гарадах, вынікае, не надта лепшае, чым у Віцебску.

Сяргей Мядзведзеў патлумачыў і тое, чаму ў гарадскім транспарце абласнога цэнтра не топяць — бо гэта дорага.

«Ацяпленне само па сабе дорага абыходзіцца», — тлумачыць ён. Аўтобус, паводле чыноўніка, награваецца ад рухавіка, а вось у тралейбусе «такога награвальнага эфекту» няма, яны абаграваюцца электрычнай печкай, якая спажывае вялікую колькасць электраэнергіі і «не заўсёды забяспечвае камфортны тэмпературны рэжым».

«Расходаванне электраэнергіі на абаграванне супастаўнае з выдаткамі яе на сам рух транспарту. З улікам таго, што прыпынкі транспарту ў нас даволі частыя, то пры пастаянным адкрыцці дзвярэй цяпло сыходзіць, як кажуць, у неба», — тлумачыць адсутнасць камфортных умоваў для пасажыраў Сяргей Мядзведзеў.

Яшчэ адно праблемнае пытанне гарадскога транспарту — кіроўцы. Сяргей Мядзведзеў кажа, што іх стараюцца завабіць, адкрылі ўласную аўташколу, навучаюць бясплатна, маюць свае чатыры інтэрнаты, каб ахвочыя маглі прыязджаць з раёнаў, іншых гарадоў.

Але вынік сумны: за год былі прынятыя 32 чалавекі, звольніліся 28.

З прычын такога выданне называе толькі заробак, кіроўцы звальняюцца і з'язджаюць працаваць па вахтавым метадзе на пасажырскі транспарт у Мінску. Але Мядзведзеў запэўнівае, што гэта не надта выгадна.

Ён распавядае, што год таму звольніліся 20 кіроўцаў аўтобусаў і 16 — тралейбусаў. На той момант у Мінсктрансе ім абяцалі заробак 2000—2300 рублёў. «Але што здарылася? Семʼі засталіся тут, а ў сталіцы трэба жыць, харчавацца, далі ім інтэрнат, але такой якасці, што там у самы раз было рабіць рамонт і мэблю самім купляць, увогуле, вялікія даходы, можна сказаць, былі роўныя выдаткам. Месяцы праз два-тры некаторыя сталі прасіцца назад менавіта з-за жыллёвых умоў», — абгрунтоўвае неразумнасць паводзін віцебскіх кіроўцаў Сяргей Мядзведзеў.

У Віцебску з 1 лістапада кіроўцам паднялі зарплату: гарантаваны налічаны заробак — 1300 рублёў, для кіроўцаў са стажам — вышэйшы.

Чаму людзі ўсё ж такі сыходзяць — уцямнага адказу не прагучала.

Сёння на лініі гарадскіх маршрутаў у будныя дні ў Віцебску штодзень выходзіць 71 гарадскі аўтобус, 61 тралейбус і 35 трамваяў. У выхадныя і святочныя дні — на траціну менш.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары3

  • автопарк
    24.01.2023
    «І гэта пры тым, што аўтобусы кожныя 10 гадоў павінны мяняцца».
    Колькі аўтобусаў у аўтапарку старэйшыя за 10 год, выданне не піша.

    https://busphoto.eu/list.php?loid=34
  • папіццот усем у рот
    25.01.2023
    Галоўнае працаваць за 700 р на лукашыстскія дзярж прадпрыемствы.
    Пенсіі і зряплаты ментам самі  сябе не заплацяць, а вам: грошаў няма, но вы там трывайцеся
  • папіццот усем у рот
    25.01.2023
    як жа Літва нам зайздросціць , хахахаха
    там жа з 2000$ зп трэба 100$ за камуналку аддаць.

    І білеты у Лондан па 30$, но гэта таму што якасць канешня не блеавія

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі59

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі

Усе навіны →
Усе навіны

Оперная спявачка, якая стала адвакаткай. Вялікая размова з Ганнай Маціеўскай6

Качанава: Мінск — адзін з самых камфортных гарадоў у свеце, тут усё гарманічна16

Крысціна Ціманоўская зноў нявеста — з пярсцёнкам ад Tiffany18

Мінчанін хацеў прадаць парагенератары, але 15‑гадовы пакупнік бясплатна забраў тавар і ўцёк

Пад Талачыном перакуліўся аўтобус Масква — Брэст, загінула пасажырка

Ад звычайных пенсіянераў да багацеяў: хто і як гуляе ў мінскіх казіно

Загінуў камандзір Рускага добраахвотніцкага корпуса Дзяніс Капусцін28

«Сітуацыя як на акупаваных тэрыторыях Украіны». Павел Баркоўскі — пра стан беларускай культуры20

У Расіі затрымалі 70 чалавек, якія маліліся за здароўе Зяленскага3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі59

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць