БЕЛ Ł РУС

Латвійская апазіцыя прапануе забараніць грамадзянам Беларусі працаваць у школах

5.06.2024 / 18:48

Nashaniva.com

Фракцыя апазіцыйнага Нацыянальнага аб'яднання ў Сейме Латвіі выступіла з ініцыятывай змяніць патрабаванні да педагогаў, забараніўшы грамадзянам Расіі і Беларусі працаваць у латвійскіх школах, паведамляе Delfi.lv.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: BaltNews.lv

Спасылаючыся на інфармацыю Міністэрства адукацыі і навукі, Нацаб'яднанне сцвярджае, што цяпер у школах працуюць 214 грамадзян Расіі і Беларусі. На думку апазіцыйных палітыкаў, гэта непрымальна, што «новае пакаленне ў Латвіі выхоўваюць і вучаць грамадзяне краіны-агрэсара».

Адпаведна палітыкі падрыхтавалі праект парламенцкага рашэння, якім міністру адукацыі і навукі будзе дадзена заданне ўвесці забарону для грамадзян Расіі і Беларусі працаваць у латвійскіх навучальных установах.

Чытайце таксама:

З Беларусі сыходзіць латышскі вытворца лекаў

Забаранілі ўвозіць у Беларусь шмат тавараў з Польшчы, Чэхіі і краін Балтыі

Латвійская армія пачала рыць супрацьтанкавыя равы на межах з Беларуссю і Расіяй

Каментары да артыкула