БЕЛ Ł РУС

Пасля праверкі Абельскай у віцебскай бальніцы звольнілі галоўнага доктара

12.06.2024 / 20:18

Nashaniva.com

У бальніцу хуткай дапамогі ў Віцебску прыслалі праверку аказання экстраннай дапамогі на чале з галоўнай доктаркай Рэспубліканскага медыцынскага цэнтра Ірынай Абельскай. Пасля яе, як паведамляе ініцыятыва «Белыя халаты», у бальніцы прайшлі звальненні.

Фота ілюстрацыйнае

Паводле інфармацыі «Белых халатаў», пасля праверкі страцілі пасады галоўны доктар установы Андрэй Захараў, галоўная медсястра Надзея Рыбалка і загадчык аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі Васіль Мусійчук.

Выканаўцам абавязкаў галоўнага доктара цяпер нібыта прызначылі ранейшага намесніка Захарава па медыцынскай частцы Аляксандра Віннікава.

@nashanivanews Візіт мамы Колі Лукашэнкі скончыўся зачысткай #витебск #віцебск #нашаніва #беларусь #медицина #белорусы #лукашенко ♬ Crime Scene - Avery Alexander

Афіцыйна пра гэтыя звальненні не паведамлялася, але з раздзела «Адміністрацыя» на сайце бальніцы сапраўды знікла інфармацыя пра галоўнага доктара.

Андрэй Захараў быў прызначаны на пасаду галоўнага доктара Віцебскай гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі восенню 2020 года.

Чытайце таксама:

У Бабруйску пад коламі аўто загінуў аўтарытэтны доктар-анколаг

Галоўны доктар і супрацоўніца санаторыя «Беларусь» у Друскеніках атрымалі вялізныя тэрміны за шпіянаж 

Нерухомасць у казырных лакацыях, аўто мяняюць як пальчаткі. Што з маёмасцю ў Ірыны Абельскай і яе сына?

Нашто Абельская пайшла ў сенатары? Распыталі яе інфармаваных калег

Каментары да артыкула