БЕЛ Ł РУС

У Гомелі выставілі на продаж стрып-клуб

13.06.2024 / 11:15

Nashaniva.com

У Гомелі выставілі на продаж стрып-клуб «Gentlemen club Black list», як паведамляе прадавец, — адзіны ў горадзе, «раскручаная ўстанова з вялікай колькасцю пастаянных гасцей».

«Гэта не проста адзіны стрып-клуб у горадзе — гэта месца, дзе можна адпачыць у дасканалай атмасферы спакуслівых танцаў», — нахвальвае лот прадавец. 

«Стрып-клуб не патрабуе ніякіх укладанняў — у ім ёсць усё: ад прафесійнага светлавога і акустычнага абсталявання да неабходнага барнага інвентару. Бар развіваецца стабільна і паказвае пастаянны рост», — дадае ён.

Прадавец піша, што продаж звязаны з пераездам уласніка.

Клуб плошчай 181 кв. м. Кошт пытання — 600 тысяч рублёў.

Чытайце таксама:

Ці можна вярнуць грошы за квіток на аўтобус з Польшчы ў Беларусь, калі адмовіўся ад паездкі з-за вялікага спазнення?

«Да $30 тысяч за сезон». Як маладая сям'я фермераў-блогераў зарабляе на клубніцах

У Оршы прадаюць Skoda Octavia з рэкордным прабегам 900 тысяч кіламетраў

Каментары да артыкула