БЕЛ Ł РУС

Жанчына і хлопчык упалі ў купальскія вогнішчы

7.07.2024 / 10:15

Nashaniva.com

МНС паведамляе пра два выпадкі шпіталізацыі праз апёкі на купальскіх вогнішчах. 

Паведамленне аб шпіталізацыі паступіла мінулай ноччу ў 01:04. Пацярпелая атрымала апёкі ў выніку ўзгарання на ёй адзення пры падзенні ў вогнішча, паведамляе прэс-служба МНС.

Таксама ноччу 7 ліпеня ў 00:27 паступіла паведамленне аб шпіталізацыі з апёкамі хлопчыка 2016 г.н., піша МНС. Ён упаў у вогнішча ў парку ў аграгарадку Лукскі Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці.

Чытайце таксама:

З 22 чэрвеня беларусы святкуюць Купалле. Дзе сёлета ў Беларусі і за мяжой раскладуць вогнішчы?

Пад Гроднам маці распаліла мангал, а ад яго загарэўся сын

На «Нафтане» сёння адбыўся пажар. Работнік атрымаў апёкі

Каментары да артыкула