Ілюстрацыйнае фота.

Пад Гроднам на 7-гадовым хлопчыку загарэлася адзенне, паведамляе прэс-служба МНС. Аб шпіталізацыі дзіцяці паведаміў ратавальнікам 15 чэрвеня ў 22:35 урач хуткай медыцынскай дапамогі.

Па словах жыхаркі Гродна, разам з сынам яны прыехалі на выходныя да бабулі за горад. Жанчына распаліла мангал, а сама займалася гаспадарчымі справамі. Хлопчык гуляў у двары. Пакуль мама была занятая, ён знайшоў пластыкавую бутэльку з невядомай вадкасцю і кінуў яе ў мангал. Адбылася ўспышка, з-за якой на ім загарэлася майка.

Пачуўшы крык сына, маці выявіла, што на ім гарыць адзенне. Пры дапамозе падручных сродкаў яна патушыла яго і выклікала хуткую. У цяжкім стане з тэрмічнымі апёкамі дзіця шпіталізавалі ў рэанімацыйнае аддзяленне дзіцячай абласной клінічнай бальніцы ў Гродне.

Чытайце таксама:

Аўтобус ехаў на экскурсію з Баранавічаў у Тураў. Стала вядома, што за аўтобус палаў на трасе пад Лунінцам

У расійскім горадзе зноў загарэўся аўтобус МАЗ

Пад расійскім Саратавам загарэўся газаправод

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
1