Культура55

З 22 чэрвеня беларусы святкуюць Купалле. Дзе сёлета ў Беларусі і за мяжой раскладуць вогнішчы?

Набліжаецца Купалле — галоўнае дахрысціянскае летняе свята ў гонар сонцастаяння, найвышэйшага росквіту зямлі і прыроды. Reform.news адшукаў найбольш цікавыя праграмы святкавання з абавязковым вогнішчам, да якіх можна далучыцца ў розных кутках свету.

Беларусь

Купалле ў Азярцы

22 чэрвеня ў музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы святкуюць Купалле.

Чакаецца: пляценне вянкоў, купальскае шэсце з традыцыйнымі песнямі; карагоды, гульні, скокі праз вогнішча; варожбы на вянках і зеляніне; чарадзейныя казкі; майстар-клас па вывучэнні купальскіх песень; майстар-клас па традыцыйным танцам пад беларускія народныя інструменты; майстар-клас па дэкоры з травы; майстар-клас па ляльках з травы; выступленні фальклорных калектываў.

«Свята сонца» ў Дудутках

Фестываль «Свята сонца» пройдзе ў Дудутках 22 чэрвеня. На сцэне выступяць гурты «Росквіт», «Гурьба», «КаС», «Сарматы», Іван Кірчук, Fishtank, Дударев, «Племя», EvthanaziA, «Цемра». Адбудзецца вогненнае шоу. Удзельнічаюць Крэсіва, Кетри, Insane, Тэатр Etere, «Маоры Атома», Аляксандр Коўзік.

Таксама будуць працаваць этнапляцоўка, рамесныя майстэрні, старадаўні кірмаш, абрадавая пляцоўка, прастора для спартыўных ды настольных гульняў, купальскі квэст і тэатральная сцэна, інтэрактыўныя пляцоўкі і фудкорт. А апоўначы адбудзецца факельнае шэсце да ракі Пціч, на беразе якой вас чакае здабыча жывога агню і запальванне купальскага вогнішча.

Квіткі тут.

Польшча

Купалле ў Аўгустове

Напрыканцы тыдня, з 21 па 23 чэрвеня, беларусаў Беластока традыцыйна клічуць святкаваць Купалле на беразе возера Biale каля Аўгустова.

У праграме традыцыйныя песні і танцы, гульні, сапраўднае купальскае вогнішча. Кошт удзелу ў свяце: ад 10 да 20 злотых.

Рэгістрацыя тут.

Дабрацца можна на сваім аўто ці рэйсавым аўтобусам з Беластока (з аўтавакзала Аўгустова вас давязуць да месца святкавання).

«Вянкі беларускія» на беразе Віслы

22 чэрвеня ў Варшаве на беразе Віслы а 16.00 распачнецца святкаванне Купалля «Вянкі беларускія».

Абяцаюць спевы, абрадавыя танцы пад апекай найлепшых профі, пляценне вянкоў і шуканне папараць-кветкі. Зладзяць латарэю, фотасесію і конкурс на найлепшы нацыянальны строй. Правядуць ненавязлівую і эфектную канцэртную праграму, інтэрактыў і вольны мікрафон.

KUPALLE VARUŠNIAK у Варшаве

29 чэрвеня ў Варшаве пройдзе купальскі Varušniak. У 12.00 у клубе REJS (Piotra Bardowskiego, 2A) распачнецца вялікае свята музыкі, флірту, агню і кахання. Рыхтуюць вялікае вогнішча, традыцыйныя спевы, купальскія забавы і 24 гадзіны музыкі і танцаў. Тры сцэны, 30 артыстаў і суткі музыкі нон-стоп. Квіткі коштам ад 80 злотых па спасылцы.

Купальскі пікнік у Гданьску

22 чэрвеня з 15:00 Podleśna Polana святкуюць Купалле.

У праграме Музыкі «Дома сувязі» з акустычным сэтам, спявачка Кетеван, танцы «Kapela Tryhradzka», аўтар-выканаўца песень, шоўмэн Аляксандр Памідораў, бард CharlyBLR, інтэрактыўная Купальская і аніматары для дзяцей, 2 пляцоўкі для гульняў.

Чэхія

Купалле ў Празе

У суботу, 22 чэрвеня, суполка «Пагоня» і Беларускае танцавальнае таварыства ў Празе запрашаюць беларусаў Чэхіі святкаваць Купалле.

У праграме пляценне вянкоў, беларускія народныя гульні і танцы, распальванне купальскага вогнішча, спевы ў карагодзе, гульні і вольныя забавы.

Германія

Купалле ў Брэмене

У суботу, 22 чэрвеня, беларусы Брэмена святкуюць Купалле.

Чакаецца музыкальна-забаўляльная праграма на прыродзе, майстар-класы і сумесны пікнік. Госця і вядоўца — Вераніка Круглова, кіраўніца гурта Kriwi.

Па беларускай традыцыі перавага аддаецца беламу ў спалучэнні з чырвоным, а таксама любому светламу колеру. Вітаюцца вышыванкі і народныя строі!

Вялікабрытанія

Купалле са «Скарынаўкай» у Лондане

У суботу, 22 чэрвеня з 16.00 да 21.00 англа-беларускае таварыства і Беларуская бібліятэка і музей імя Францішка Скарыны запрашаюць на святкаванне Купалля ў сад Скарынаўскай бібліятэкі.

У праграме — традыцыйнае пляценне вянкоў, упрыгожванне купальскага кола, спевы і скокі праз вогнішча.

Уваход — прапанаванае мінімальнае ахвяраванне: для сяброў АБТ — 7 фунтаў, для іншых наведвальнікаў — 10 фунтаў.

ЗША

Купалле ў Лос-Анджэлесе

У нядзелю, 23 чэрвеня, беларусы Лос-Анджэлеса, Орандж-Каўнці і Сан-Дыега святкуюць Купалле на пляжы.

У праграме пляценне вянкоў, спяванне беларускіх народных песень, народныя танцы, гульні, спаборніцтвы па валейболе, запальванне купальскага вогнішча, дзіцячая праграма.

Каментары5

  • Jazafat
    21.06.2024
    Беларусы - паганцы...
  • Паганец
    21.06.2024
    Жыве Ярыла!
  • Проста жыхар
    22.06.2024
    Паганец, Ярыла не быў агульнабеларускім (у сэнсе распаўсюджанасці па сучаснай тэрыторыі краіны) боствам. Лепш сказаць "Жыве Пярун!"

Лукашэнка прыгразіў Расіі вайной у выпадку далучэння Беларусі43

Лукашэнка прыгразіў Расіі вайной у выпадку далучэння Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус прадае 23-гадовую BMW «пяцёрку» за 27 500 даляраў і не гатовы таргавацца, бо з грашыма ў яго ўсё ў парадку10

У мінскім гатэлі прыдумалі, як уратаваць людзей ад падзення з лесвіцы5

Масква з дапамогай агента-амерыканца стварыла ў ЗША сетку рэгіянальных псеўдаСМІ18

ЦВК патлумачыў, чаму 23 лютага не абралі днём выбараў5

На вуліцы Мазурава ў сталіцы ўтварылася возера — прарвала трубу3

«Параілі да снежня здаць ЦТ у Беларусі, інакш адлічаць». Беларусы, якія паступілі ў польскія ВНУ, не могуць вучыцца11

«Па ўсё гэта трэба ехаць у Менск». На што скардзяцца жыхары спадарожнікаў сталіцы, якія зноў узяўся развіваць Лукашэнка

У дзень 20-й гадавіны шлюбу Святлана Ціханоўская згадала асабістае і паказала сямейныя фота з Сяргеем26

У Браславе за «экстрэмізм» судзілі кіраўніка мясцовых паляўнічых і яшчэ трох чалавек

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка прыгразіў Расіі вайной у выпадку далучэння Беларусі43

Лукашэнка прыгразіў Расіі вайной у выпадку далучэння Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →