БЕЛ Ł РУС

Паўла Дурава вызвалілі пад заклад

28.08.2024 / 22:59

Nashaniva.com

Пракуратура Парыжа паведаміла, што адносна ўладальніка Telegram Паўла Дурава вынесена рашэнне аб узяцці яго пад судовы нагляд.

Фота: AOP.Press/Corbis via Getty Images

Дураў павінен унесці заклад у памеры 5 млн еўра, яму забаронена пакідаць тэрыторыю Францыі. 2 разы на тыдзень ён мусіць адзначацца ў паліцыі.

Дурава вызвалілі адразу пасля ўнясення закладу. Ён пакінуў будынак суда ў Парыжы ў прыватным чорным мінівэне.

Чытайце таксама:

Мікалая Дурава, брата Паўла Дурава, таксама абвясцілі ў вышук французскія ўлады. Стала вядома за што

Маці траіх дзяцей Дурава падавала на яго ў суд з-за аліментаў і гвалту

Макрон прапаноўваў Дураву перанесці штаб-кватэру Telegram у Парыж, а спецслужбы Францыі ламалі айфон заснавальніка месенджара

Дураў збіраўся сустракацца з Макронам перад затрыманнем? Вось хто пра гэта выдумаў

Павел Дураў пасля эміграцыі ў 2014 годзе бываў у Расіі не менш за 50 разоў

Каментары да артыкула