БЕЛ Ł РУС

Ва Украіне зафіксавалі моцнае забруджанне ракі, якая цячэ з Расіі

30.08.2024 / 20:25

Nashaniva.com

Днямі Дзяржаўнае агенцтва меліярацыі і рыбнай гаспадаркі Украіны зафіксавала ў рацэ Сейм на тэрыторыі Сумскай і Чарнігаўскай вобласці значнае перавышэнне гранічна дапушчальных канцэнтрацый забруджвальных рэчываў. Вытокі гэтай ракі знаходзяцца ў Расіі і выглядае, што крыніца праблемы таксама там, піша «РБК-Украіна».

Забруджаная вада Сейма

«Гэтая арганіка сапраўды трапіла да нас з тэрыторыі РФ. Паколькі ў нас няма ўзаемаабмену інфармацыяй з краінай-агрэсарам, то сказаць ці было гэта наўмысна, ці нейкая аварыя — цяжка», — заявіў першы намеснік міністра аховы навакольнага асяроддзя Украіны Аляксандр Красналуцкі ў эфіры нацыянальнага тэлемарафона.

Мёртвая рыба ў забруджанай рацэ

Ён заўважыў, што забруджванне адбылося з нейкага завода. З наяўнай інфармацыі падобна, паводле слоў чыноўніка, што крыніцай забруджвання мог стаць спіртзавод або іншае прадпрыемства, якое знаходзіцца на тэрыторыі Расіі.

«Мы можам канстатаваць, што забруджвання хімічнымі і таксічнымі рэчывамі няма. Ёсць толькі забруджванне арганічнымі рэчывамі», — падкрэсліў Красналуцкі. 

Рака Сейм на ўкраінскім участку забруджаная цалкам, а пляма атрутных рэчываў дасягнула ракі Дзясны.

Чытайце таксама:

Як вайна ўплывае на навакольнае асяроддзе? Пагутарылі з эколагам

Навукоўцы папярэджваюць: вада ў Еўропе забруджана «вечным хімікатам»

Базу НАТА ў Германіі закрылі праз імавернае атручванне вады там

Каментары да артыкула